11 ліпеня
Выгляд
← ліпень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
11 ліпеня — сто дзевяноста другі (сто дзевяноста трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1496: Горад Гродна атрымаў поўнае магдэбургскае права.
- 1613: Каранацыя Міхаіла Фёдаравіча, першага цара маскоўскага з дынастыі Раманавых.
- 1660: Войска Міхаіла Казіміра Паца прыступам вызваліла Вільню ад маскоўскага войска.
- 1705: У Сафійскім саборы ў Полацку маскоўскі цар Пётр І забіў 5 манахаў-базыльян.
- 1709: Рэшткі шведскіх войск пасля Палтаўскай бітвы капітуліравалі ў г. Перавалачным перад маскоўскім войскам А. Меньшыкава.
- 1810: Аўстралійскія кітабоі адкрылі востраў Макуоры.
- 1918: Літоўская Тарыба абвясціла Літву канстытуцыйнай манархіяй.
- 1918: У Маскве адкрыты Беларускі народны ўніверсітэт (праіснаваў да 12.8.1918).
- 1920: Армія РСФСР (РСЧА) заняла Мінск пасля адступлення польскай арміі.
- 1982: У Іспаніі скончыўся XII чэмпіянат свету па футболу. Чэмпіён — зборная каманда Італіі.
- 1995: Выхад першага нумара газеты «Народная воля».
- 2007: Ватыкан выступіў з заявай, у якой Рымскі прастол названы адзіным нашчадкам першапачатковай царквы, заснаванай Ісусам Хрыстом.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1657: Фрыдрых I, кароль прускі з 1701 (пам. 25.2.1713)
- 1694: Шарль Антуан Куапель, французскі мастак
- 1723: Жан-Франсуа Мармантэль, французскі пісьменнік, філосаф
- 1745: Юзаф Вінцэнт Плятэр, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага (пам. 1806)
- 1846: Яраслаў Гол, чэшскі гісторык, паэт (пам. 8.7.1929)
- 1911: Янка Чабор, беларускі паэт, публіцыст (пам.1943?)
- 1920: Юл Брынер, амерыканскі акцёр (пам. 10.10.1985)
- 1927: Тэадор Мейман, амерыканскі вучоны, стваральнік лазера (пам. 5.5.2007)
- 1932: Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, педагог, народны мастак Беларусі (пам. 3.2.1989)
- 1934: Джорджа Армані, італьянскі мадэльер
- 1956: Рабен Рэнучы, французскі акцёр і рэжысёр
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 472: Пракопій Антэмій, рымскі імператар
- 969: Вольга, княгіня Кіеўская
- 1551: Джыралама Джэнга, італьянскі мастак
- 1916: Рык Ваўтэрс, бельгійскі мастак
- 1917: Чарльз Хортан Пек, амерыканскі міколаг, батанік
- 1937: Джордж Гершвін, амерыканскі кампазітар
- 1974: Пер Лагерквіст, шведскі пісьменнік (нар. 23.5.1891)
- 1989: Лоўрэнс Аліўе, брытанскі акцёр
- 2008: Майкл Дэбейкі, амерыканскі хірург, стваральнік методыкі аортакаранарнага шунтавання (нар. 7.9.1908)