Перайсці да зместу

Оксфардскі электрычны званок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фатаграфія званка, 2009 год

Оксфардскі электрычны званок (англ.: Oxford Electric Bell, або Clarendon Dry Pile) — эксперыментальны электрычны званок, які быў створаны ў 1840 годзе і працуе амаль бесперапынна (выключаючы выпадковыя кароткія перапынкі, выкліканыя павышанай вільготнасцю) па цяперашні час[1][2].

Званок быў зроблены ў майстэрні Уоткіна і Хіла (англ.: Watkin and Hill)[3] і набыты прафесарам фізікі Робертам Уокерам (англ.: Robert Walker)[4]. Знаходзіцца ў калідоры лабараторыі Clarendon Laboratory Оксфардскага ўніверсітэта ў Англіі і звоніць дагэтуль, нягучна, таму што знаходзіцца ў вітрыне за двума слаямі шкла.

Ён выкарыстоўвае электрастатычныя сілы прыцягнення, вагаючыся паміж двума металічнымі званамі з частатой 2 Гц. Выкарыстанне электрастатычных сіл прыводзіць да вельмі малога току спажывання ад дзвюх замбоніевых слупоў[5], якія заліты для герметычнасці серай, і дагэтуль ніхто дакладнае не ведае яго канструкцыю.

Оксфардскі электрычны званок не дэманструе вечны рух, як можа здацца на першы погляд. Усё залежыць толькі ад ёмістасці замбоніевых элементаў сілкавання і вельмі маленькага току спажывання. Таксама ён можа спыніць працу ад зносу механічных элементаў[6].

Зноскі

  1. Ord-Hume, Arthur W. J. G. (1977). Perpetual Motion: The History of an Obsession. George Allen & Unwin. p. 172. (англ.)
  2. Электрычны званок, які працуе ўжо 175 гадоў запар(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2015. Праверана 26 лютага 2015.
  3. Oxford Electric Bell (англ.)
  4. The Clarendon Dry Pile Архівавана 21 студзеня 2013. (англ.)
  5. The Clarendon Dry Pile. Oxford Physics Teaching, History Archive. Retrieved 18 January 2008. (англ.)
  6. THE WORLD’S LONGEST EXPERIMENT Архівавана 3 сакавіка 2016. (англ.)