Перайсці да зместу

Электрастатыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Электрадынаміка
Электрычнасць · Магнетызм

Электраста́тыка (ад электра… + статыка) — раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці і ўзаемадзеянні нерухомых[1] электрычных зарадаў.

Грунтуецца на законе Кулона, асноўная тэарэма — тэарэма Гауса. Узаемадзеянні паміж нерухомымі электрычна зараджанымі часціцамі (ці целамі) ажыццяўляюцца праз электрастатычнае поле.

Тыповыя задачы электрастатыкі — знаходжанне напружанасці электрычнага поля (ці электрычнага зрушэння), створанага сістэмай электрычных зарадаў, размеркавання зарадаў па паверхнях праваднікоў пры вядомых іх поўных зарадах ці патэнцыялах кожнага з іх, вылічэнне энергіі сістэмы праваднікоў па іх зарадах і патэнцыялах.

Законы электрастатыкі выкарыстоўваюць у электрычных апаратах, электронна-аптычных прыладах, паскаральніках зараджаных часціц і іншым.

Асноўныя паняцці і законы

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя паняцці электрастатыкі:

Асноўныя законы электрастатыкі:

  • Электрастатыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. С. 90.
  • Тамм М. Е. Основы теории электричества. 10 изд. М., 1989.