Перайсці да зместу

Оўпэн-эйр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Оўпэн-эйр (англ.: openадкрыты, air — паветра) — музычная падзея, канцэрт, фестываль, які праходзіць на адкрытым паветры.

Для музыкантаў звычайна пабудавана сцэна і нацягнуты тэнт, які неабходны для аховы артыстаў і гукавога абсталявання ад дрэннага надвор'я. На тэрыторыі правядзення оўпэн-эйраў могуць размяшчацца бары, прыбіральні, медпункт, кухня і іншыя збудаванні, асабліва калі гэта вялікі фестываль і ён праводзіцца далёка ад населеных пунктаў.

Wacken Open Air [1] — адзін з найбуйнейшых у свеце летніх фестываляў метал-музыкі, які праводзіцца штогод у невялікім горадзе Вакен на поўначы Германіі.

Зноскі