Перайсці да зместу

Павел Рышардавіч Міхалюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Рышардавіч Міхалюк
Нараджэнне 29 лістапада 1983(1983-11-29) (40 гадоў)
Член у
Адукацыя

Павел Рышардавіч Міхалюк (нар. 29 лістапада 1983, в. Капачы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў настаўнікам гісторыі вучэбна-педагагічнага комплексу «Князікаўскі дзіцячы сад — базавая агульнаадукацыйная школа», галоўным спецыялістам Кастрычніцкага раённага г. Гродна камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», выконваючым абавязкі першага сакратара Ленінскага раённага г. Гродна камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», начальнікам аддзела па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна, галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйнай работы галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, першым сакратаром Гродзенскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1].

Зноскі