Перайсці да зместу

Падзея Карынгтана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сонечныя плямы 1 верасня 1859 года, замалёўка Рычарда Карынгтана

Геамагнітная бура 1859 года — наймацнейшая за гісторыю назіранняў дакументальна зафіксаваная геамагнітная бура. Комплекс падзей, які ўключае ў сябе як геамагнітную буру, так і выклікаўшыя яе моцная актыўныя з'явы на Сонцы, таксама вядомая як «Падзея Карынгтана»[1] ці паводле англамоўнай літаратуры, «Сонечны супершторм» (англ.: Solar Superstorm)[2].

З 28 жніўня па 2 верасня на Сонцы назіраліся шматлікія плямы і выбліскі. Апоўдні 1 верасня брытанскі астраном Рычард Карынгтон назіраў найвялікшы выбліск[3], якая выклікала буйны каранальны выкід масы. Ён накіраваўся да Зямлі і дасягнуў яе праз 18 гадзін, што надзвычай хутка, бо звычайна такую адлегласць выкід пралятае за 3-4 дні. Выкід рухаўся так хутка, бо папярэднія выкіды расчысцілі яму шлях[4].

1-2 верасня пачалася найбуйнейшая за ўсю гісторыю рэгістрацыі геамагнітная бура, якая выклікала адмову тэлеграфных сістэм па ўсёй Еўропе і Паўночнай Амерыцы[5]. Паўночныя ззянні назіраліся па ўсім свеце, нават над Карыбамі; таксама цікава, што над Скалістымі горамі яны былі настолькі яркімі, што свячэнне абудзіла золаташкальнікаў, якія пачалі гатаваць сняданак, думаючы, што наступіла раніца[3]. Згодна ацэнкам, Dst-індэкс геамагнітнай актыўнасці (англ. Disturbance Storm Time Index) падчас буры дасягаў −1760 нТл[6].

Ледзяныя керны сведчаць, што падзеі падобнай інтэнсіўнасці паўтараюцца з перыядычнасцю прыкладна раз у 500 гадоў. Самая моцная бура з пачатку касмічнай эры (з 1957 году) адбылася 13 сакавіка 1989 года, калі Dst-індэкс геамагнітнай актыўнасці дасягаў −640 нТл[6]. Таксама пасля 1859 году слабейшыя буры адбываліся ў 1921 і 1960 гадах, калі адзначаліся масавыя збоі радыёсувязі[3].

Зноскі

  1. «NASA — Severe Space Weather».(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2009. Праверана 19 сакавіка 2014.
  2. «Timeline: The 1859 Solar Superstorm».
  3. а б в «Bracing the Satellite Infrastructure for a Solar Superstorm».
  4. «Bracing the Satellite Infrastructure for a Solar Superstorm», slide #2.
  5. «The Great Storm: Solar Tempest of 1859 Revealed».
  6. а б Lakhina G.S., Alex S., Tsurutami B.T., Gonzalez W.D. Research on Historical Records of Geomagnetic Storms(англ.) : Сборник. — Cambridge University Press, 2005. — С. 3-13. — ISBN 0521851971. — ISSN 1743-9213.