Перайсці да зместу

Пакінуты горад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дом у пакінутай вёсцы побач з г. Прыпяць ва Украіне

Пакінуты горад — катэгорыя геаграфічных аб’ектаў, колішніх населеных пунктаў, пакінутых жыхарамі па розных прычынах — праз спад эканамічнай актыўнасці, войны, прыродныя ці тэхнагенныя катастрофы.

Занядбаны 16-павярховы жылы будынак у Прыпяці

У адрозненне ад зніклых гарадоў, пакінутыя гарады ў большай частцы захоўваюць сваё архітэктурнае аблічча: збудаванні і інфраструктура знаходзяцца ў стане, блізкім да часу, калі горад быў пакінуты. У дачыненні да пакінутых гарадоў таксама выкарыстоўваецца распаўсюджаны ў літаратуры тэрмін «горад-прывід».

Сярод апошніх пакінутых гарадоў — савецкія гарады Чарнобыль і Прыпяць, насельніцтва якіх было эвакуіравана ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Пакінутым горадам з’яўляецца таксама Хальмер-Ю і яшчэ каля 20 гарадоў на поўначы Расіі.