Перайсці да зместу

Палаючы манах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малкальм Браўн[d][1]
Палаючы манах. 1963[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Палаючы манах» (англ.: The Burning Monk) — фатаграфія, зробленая 10 чэрвеня 1963 года журналістам Малкольмам Браўнам[en], на якой адлюстраваны акт самаспалення[ru] будысцкага манаха[ru] Тхіць Куанг Дыка[ru] на адным з ажыўленых скрыжаванняў Сайгона у знак пратэсту супраць урада краіны. Шэраг газет, уключаючы «The Times», адмовіўся публікаваць траўміруючы здымак, але ён быў растыражаваны і выклікаў шырокі грамадскі рэзананс. Рэспубліканскі сенатар Генры Кэбат Лодж[ru] адзначаў, што праца Браўна дапамагла данесці да высокапастаўленых амерыканскіх палітыкаў рэальны стан спраў у краіне. Як мяркуецца, менавіта гэты здымак заахвоціў прэзідэнта Джона Кенэдзі аддаць загад аб пераацэнцы палітыкі яго адміністрацыі ў В’етнаме. Пазней ён адзначаў, што «ніводзін навінавы здымак у гісторыі не выклікаў столькі эмоцый, як гэты».

Зноскі