Паліцыя Эстоніі
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Estonian_Police_and_Border_Guard_Board_coat_of_arms.svg/220px-Estonian_Police_and_Border_Guard_Board_coat_of_arms.svg.png)
Паліцыя Эстоніі (эст.: Eesti Politsei) — орган правапарадку Эстоніі. З 2010 поўная назва — Эстонская паліцыя і пагранічная ахова (эст.: Eesti Politsei- ja Piirivalveamet).
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Найвышэйшым рангам афіцэра паліцыі з'яўляецца нацыянальны камісар паліцыі. Цэнтральным органам з'яўляецца Паліцэйская служба Эстоніі, якая кіруе і каардынуе ўсе паліцэйскія падраздзяленні.
Падраздзяленні паліцыі Эстоніі
[правіць | правіць зыходнік]Паліцыя Эстоніі[1] складаецца з трох падраздзяленняў: цэнтральная крымінальная паліцыя, цэнтральны аддзел правапарадку і цэнтр крыміналістыкі.
Тэрытарыяльна ажыццяўляецца дзяленне на 4 паліцэйскія прэфектуры. Мясцовых паліцэйскіх называюць прэфэктамі.
Адпаведныя ўрадавыя аддзелы
[правіць | правіць зыходнік]Паліцыя працуе пад эгідай Міністэрства ўнутраных спраў. Міністэрства курыруе 5 цэнтральных службаў правапарадку — службу паліцыі, службу аховы, службу паліцыі і пагранічнай аховы, службай выратавання. Таксама пад яго юрысдыкцыяй знаходзіцца Інспекцыя па абароне дадзеных і Акадэмія дзяржаўнай службы, якія з'яўляюцца адукацыйнымі установай, якія забяспечваюць прыкладную вышэйшую адукацыю ў галіне праваахоўнай дзейнасці, а таксама іншых галінах дзейнасці міністэрства ўнутраных спраў.