Эстонская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эстонская мова
Саманазва eesti keel
Краіны Эстонія
Рэгіёны Паўночная Еўропа
Афіцыйны статус Эстонія, ЕС
Арганізацыя, якая рэгулюе Інстытут эстонскай мовы
Агульная колькасць носьбітаў 1,1 млн чал[1].
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Фіна-ўгорская галіна
Фіна-волжская група
Прыбалтыйска-фінская падгрупа
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 эст 850
ISO 639-1 et
ISO 639-2 est
ISO 639-3 est
WALS est
Ethnologue est
ABS ASCL 1601
IETF et, ekk і vro
Glottolog esto1258
Wikipedia-logo-v2.svg Вікіпедыя на гэтай мове

Эсто́нская мо́ва (eesti keel) — мова эстонцаў, адносіцца да прыбалтыйска-фінскай галіны фіна-ўгорскай сям'і моў. Афіцыйная мова Эстоніі і Еўрапейскага саюза. Пісьмовасць на аснове лацінскага алфавіта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Некалькі протаэстонскіх гаворак пачалі аддзяляцца ад агульнае прыбалтыйска-фінскай моўнай супольнасці ўжо ў пачатку нашае эры. У перыяд з 12 па 13 стагоддзі на іх аснове пачала фарміравацца стараэстонская мова. Пазней на эстонскую мову паўплывалі германскія, балцкія мовы і руская мова. Напрыклад, германізмы можна сустрэць у галіне прафесійнае лексікі, русізмы — ў словах, якія былі часта ўжывальнымі ў перыяд Кіеўскае Русі.

Першыя рукапісныя творы па-эстонску датуюцца 16 стагоддзем. Найбольш даўнім рукапісам, які дайшоў да нашага часу, з'яўляецца Куламааскі рукапіс — пераклад на эстонскую мову трох каталіцкіх малітваў: Pater noster, Ave Maria и Credo.

Афармленне літаратурнага стандарту эстонскай мовы йшло на працягу 19 ст.

Асноўная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Пісьмовасць[правіць | правіць зыходнік]

Як і іншыя шматлікія фіна-ўгорскія мовы, носьбіты эстонскай мовы карыстаюцца лацінскім алфавітам. Як у іншых прыбалтыйска-фінскіх мовах у эстонскай мове прысутнічаюць літары ä, ö, ü, а таксама літары š, ž, якія ў эстонскай мове з'явіліся пазней. Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Ff, Zz, Šš, Žž ужываюцца толькі ў запазычаннях і напісанні ўласных назваў. Літара Õõ у эстонскай была дадана асобна лінгвістам Ота Вільгельмам Мазінгам.

Сучасны выгляд эстонскага алфавіта.

A a B b C c D d E e F f G g H h
I i J j K k L l M m N n O o P p
Q q R r S s Š š Z z Ž ž T t U u
V v W w Õ õ Ä ä Ö ö Ü ü X x Y y

Арфаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эстонская мова, як і беларуская, у большасці напісанні словаў падпарадкоўваецца фанематычнаму прынцыпу — адна літара адпавядае адной фанеме. Але існуюць некаторыя марфалагічныя і гістарычныя выключэнні. Напрыклад, літара h аглушае на пісьме гукі b, g, d пры скланенні словаў, калі замест іх вымаўляецца p, k, t. Часам літары š, ž могуць замяняць на спалучэнні sh, zh, хоць гэта і лічыцца няправільным.

Сучасныя эстонскія прынцыпы арфаграфіі былі створаны навукоўцам Эдуардам Ахрэнсам на аснове фінскай арфаграфіі ў другой палове 19 ст. Раней ужывалася арфаграфія Бенгта Готфрыда Фарселія і Ягана Горнунга, якая была створана ў 17 ст. Некаторыя прынцыпы нямецкае арфаграфічнай мовы захоўваліся ў эстонскай мове і пазней — напрыклад, літару Ww ужывалі замест Vv да 1930-х гадоў.

Фанетыка[правіць | правіць зыходнік]

Галосныя[правіць | правіць зыходнік]

У эстонскай мове дзевяць галосных гукаў, вялікая колькасць дыфтонгаў. Адсутнічаюць рэдукаваныя гукі.

Зычныя[правіць | правіць зыходнік]

Фанетычная сістэма характарызуецца выкарыстаннем цвёрдых і мяккіх зычных гукаў, неаспіраваных выбухных зычных (гукі p, t, k прамаўляюцца без прыдыхання ў адрозненне ад германскіх моў) і магчымасцю спалучэння цвёрдых зычных з галоснымі пярэдняга шэрагу (напрыклад, у словах tee, täht, töö, tüvi t вымаўляецца цвёрда, перад галосным i зычныя змякчаюцца). Зычныя гукі b, g, d і запазычаны ž вымаўляюцца глуха ці паўзвонка.

Дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёваэстонскія дыялекты.

Эстонская мова ў дыялектным плане падзяляецца на дзве адметныя і моцна адрозныя адна ад адной гаворкі: паўночную і паўднёвую. Часам з паўночных дыялектаў асобна вылучаюць дыялекты кірдэраніку, якія распаўсюджаныя на паўночным усходзе Эстоніі.

Паўночныя дыялекты змяшчаюць у сабе тры групы гаворак. Кескмурэ, альбо сярэдняя група — аснова літаратурнай мовы, распаўсюджаная ў ваколіцах Таліна. Ляэнемурэ, ці заходняя група, распаўсюджаная ў Пярнумаа і Ляэнемаа. Група гаворак Саартэмурэ распаўсюджаная на астравох Саарэмаа і Хіюмаа. Група гаворак ідамурэ, альбо ўсходняя, распаўсюджаная на паўночна-заходнім узбярэжжы возера Пейпсі.

Асобна варта вылучыць паўднёвую дыялектную зону. Яна складаецца з чатырох груп гаворак — мулгіская, тартуская, выруская і сетуская, якія часам вылучаюцца ў асобныя мовы альбо ў адну асобную паўднёваэстонскую мову. Часам гаворка сету лічыцца не асобнай паўднёваэстонскай гаворкай, а часткай гаворкі выру.

Зноскі

  1. http://www.ethnologue.org/show_language.asp?code=est Эстонская мова на сайце Ethnologue.org

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
эстонскай