Памяць свету
Выгляд
Памяць свету (англ.: Memory of the World) — праграма Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) па абароне сусветнай дакументальнай спадчыны. Заснавана ў 1992 годзе. Мэты праграмы:
- Абарона сусветнай дакументальнай спадчыны;
- Забеспячэнне раўнапраўнага доступу карыстальнікаў да дакументальнай спадчыны;
- Распаўсюджванне ўсеагульнай дасведчанасці пра існаванне і значнасці дакументальных спадчын;
У рамках праграмы з 1997 гады вядуцца рэестры дакументальнай спадчыны (на міжнародным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях). Уключэнне помніка ў міжнародны рэестр ажыцяўляецца праз зацвярджэнне кандыдатуры Міжнародным кансультатыўным камітэтам, які з'яўляецца вышэйшым органам кіравання праграмай, і ўхваленне яго Генеральным дырэктарам ЮНЕСКА.
Спісы спадчыны
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць свету — Азія і Ціхаакіянскі рэгіён
- Памяць свету — Арабскі свет
- Памяць свету — Афрыка
- Памяць свету — Еўропа і Паўночная Амерыка
- Памяць свету — Лацінская Амерыка і Карыбскі басейн
- Памяць свету — Міжнародныя арганізацыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Memory of the World (англ.)