Панамскі заліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Панамскі заліў з бухтамі.

Панамскі заліў (ісп.: Golfo De Panamá) — заліў Ціхага акіяна ля берагоў Панамы (Цэнтральная Амерыка). Уваходзіць у бераг Панамскага перашыйку на 140 км. Шырыня каля ўваходу 185 км, найбольшая шырыня каля 250 км. Глыбіня да 100 м, плошча 2400 кв. км. Буйныя бухты Парыта (на захадзе), Сан-Мігель (на ўсходзе) і Панамская бухта (на поўначы). Прылівы паўсуткавыя, вышыня да 6,4 м. У паўночна-ўсходняй частцы заліва размешчаны Жамчужныя астравы, архіпелаг якіх складаецца з больш чым 200 астравоў.

На паўночным беразе Панамскага заліва пачынаецца Панамскі канал, пры ўваходзе ў які размешчаны горад Панама і порт Бальбоа. Канал злучае Панамскі заліў з Карыбскім морам і Атлантычным акіянам.