Перайсці да зместу

Парад кахання

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парад кахання-2008 у Дортмундзе
Колькасць наведвальнікаў паводле даных арганізатараў

Парад кахання (англ.: Love Parade) — адзін з найбуйнейшых тэхнапарадаў у свеце, які праходзіць у ліпені ў Германіі. З 1989 па 2006 гады праводзіўся ў Берліне, з 2007 — у розных гарадах Рурскага рэгіёна. Парады 2004 і 2005 у Берліне і 2009 у Бохуме былі адменены.

Першы парад быў арганізаваны ўлетку 1989 года Маціясам Роінгам (alias Dr. Motte). Да 1999 года колькасць удзельнікаў вырасла са 150 чалавек да 1,6 мільёнаў. Пасля паўзы ў 2004—2005 гадах, у 2006 годзе фестываль адбыўся зноў і прыцягнуў больш мільёна наведвальнікаў. Наступны фестываль быў запланаваны на 7 ліпеня 2007 года, аднак мерапрыемства не атрымала дазволу на правядзенне. У выніку актыўных пошукаў новага месца правядзення 15 чэрвеня 2007 года было абвешчана, што парад кахання ў найбліжэйшыя 5 гадоў будзе праходзіць у Рурскім рэгіёне. 25 жніўня 2007 фестываль з 1,2 мільёнамі ўдзельнікаў прайшоў у Эсэне, 19 ліпеня 2008 з 1,6 млн наведвальнікаў — у Дортмундзе. На фестывалі ў Дуйсбургу 24 ліпеня 2010 з 0,4 мільёнамі ўдзельнікаў падчас масавай цісканіны на ўваходзе загінуў 21 чалавек, 511 пацярпелі[1]. У 2011 годзе правядзенне параду кахання было запланавана ў Гельзенкірхене, аднак з-за трагічнага інцыдэнту на парадзе 2010 года парад больш не будзе праводзіцца на тэрыторыі Германіі.[2]

У памяць пра ахвяр масавай цісканіны, тры вядомых музыканта і дыджэя — Armin van Buuren, Paul van Dyk і Paul Oakenfold — аб'ядналіся ў праект DJ’s United і выпусцілі кампазіцыю Remember Love, прыбыткі ад якой пайшлі на кампенсаванне сем'ям загінулых і параненым.

Іншыя парады кахання

[правіць | правіць зыходнік]

Парады кахання праводзіліся таксама ў Акапулька, Вене, Кейптаўне, Мехіка, Сан-Францыска, Сант’яга і Тэль-Авіве, прычым парады ў гарадах Акапулька, Сан-Францыска, Сант’яга і Тэль-Авіве праводзяцца і дагэтуль.

Зноскі