Паранджа
Выгляд
Паранджа[1] — жаночае верхняе адзенне ў мусульманскіх краінах, у прыватнасці Цэнтральнай Азіі і на Блізкім Усходзе, якая ўяўляе сабой халат з доўгімі несапраўднымі рукавамі валасяной сеткай — чачван, якая хавае твар.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэрмін паранджа паходзіць ад персідскага фараджы (у ўзбекскім вымаўленні паранджы, у турэцкім вымаўленні — ферэджэ). Слова фараджы першапачаткова азначала мужчынскую шырокую верхнюю вопратку, звычайна з доўгімі рукавамі. У XVI стагоддзі халаты фараджы насілі як мужчыны, так і жанчыны. Росквіт культуры нашэння паранджы ў народаў Сярэдняй Азіі прыйшоўся на канец XIX — пачатак XX стагоддзя.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2 — С. 166.