Блізкі Усход
Блізкі Усход (англ.: MiddleEast, ням.: MittlererOsten, арабск.: الشرق الأوسط, іўрыт: המזרח התיכון, перс.: shargh-e miyane) — назва, якая выкарыстоўваецца для азначэння геаграфічнага абшару на стыку трох кантынентаў — Еўропы, Азіі і Афрыкі. Часам для азначэння прыблізна таго ж рэгіёна вызначаецца назва Сярэдні Усход. Азначэнні Блізкі, Сярэдні і Далёкі Усход — тыповыя прыклады этнацэнтрычных назваў, у гэтым выпадку еўропацэнтрычных, бо адлюстройваюць гледжанне еўрапейцаў на ўсходнія цывілізацыі.
Блізкі Усход уключае краіны паўднёва-заходняй Азіі і паўночна-ўсходняй Афрыкі. Краіны, якія складаюць Блізкі Усход — Саудаўская Аравія, Бахрэйн, Ірак, Іран, Ізраіль, Емен, Іарданія, Катар, Кувейт, Ліван, Аман, Сірыя, Турцыя, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Егіпет. Плошча складае каля 9,7 млн. км² з насельніцтвам больш за 300 млн. чалавек (1995).
Рэгіён - калыска вялікіх старажытных цывілізацый (Месапатамія, Старажытны Егіпет, Іран), і трох сусветных рэлігій (іўдаізм, хрысціянства, іслам). Доўгі час Блізкі Усход быў цэнтрам старажытнага свету. Большая частка насельніцтва Блізкага Усходу арабскамоўная і вызнае іслам. Апроч арабскага свету да рэгіёна належыць неарабскія Турцыя і Іран. Гэты рэгіён быў і працягвае быць палітычна нестабільным (араба-ізраільскія войны, ірана-іракская вайна, войны ў Персідскім заліве). На Блізкім Усходзе сканцэнтраваная значнай частка сусветнай здабычы нафты, таму гэты рэгіён вельмі важны для сусветнай эканомікі. Таксама тут перакрыжоўваюцца важныя міжнародныя лініі камунікацый — паветраныя і марскія (Суэцкі канал).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Блізкі Усход
Рэгіёны свету | |||
![]() |
Амерыка | Паўночная · Карыбы · Лацінская · Цэнтральная · Паўднёвая | |
---|---|---|---|
![]() |
Еўропа | Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая | |
![]() |
Азія | Заходняя · Цэнтральная · Паўночная ·Усходняя · Паўднёвая · Паўднёва-Усходняя · Блізкі Усход · Сярэдні Усход · Далёкі Усход | |
![]() |
Афрыка | Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая | |
![]() |
Акіянія | Аўстралія · Новая Зеландыя · Меланезія · Мікранезія · Палінезія | |
| |||
![]() |
Палярныя вобласці | Арктыка · Антарктыка | |
![]() |
Акіяны | Атлантычны · Індыйскі · Паўночны · Ціхі · Паўднёвы |