Парк Іспаніі (Расарыа)
Парк Іспаніі | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | Грамадскі парк |
Дата заснавання | 1992 |
rosario.gob.ar/we… (ісп.) | |
Размяшчэнне | |
32°56′19″ пд. ш. 60°38′11″ з. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парк Іспаніі (ісп. Parque de España) — гарадскі парк у горадзе Расарыа (Аргенціна). Ён уключае ў сябе парк і культурны цэнтр агульнай плошчай 10 000 м², размешчаны непадалёк ад гістарычнага цэнтра горада, на беразе ракі Парана.
Культурны цэнтр знаходзіцца на поўначы парка. Ён быў спраектаваны каталонскім архітэктарам Арыёлем Бахігасам і ўключае тэатр на 500 месцаў, канферэнц-залу, тры выставачных галерэі мастацтва і відэатэку. Паўднёвы фасад будынку цэнтра ўяўляе сабой набор адкрытых лесвіц, дзе могуць сядзець каля 5 000 гледачоў падчас канцэртаў ці паказаў. Культурны цэнтр быў створаны на грошы іспанскага ўрада на землях, выдзеленых муніцыпалітэтам Расарыа ў межах святкавання 500-годдзя з дня адкрыцця Амерыкі. Яго ўрачыста адчынілі ў лістападзе 1992 года ў прысутнасці прынцэсы Крысціны з Іспаніі. Цэнтр прымаў мерапрыемствы Трэцяга міжнароднага кангрэса іспанскай мовы, які адбыўся ў Расарыа ў лістападзе 2004 года.