Перайсці да зместу

Расарыа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Расарыа
Rosario
32°57′ пд. ш. 60°39′ з. д.HGЯO
Краіна  Аргенціна
Правінцыя Санта-Фэ
Раён Расарыа
Мэр Pablo Javkin[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 5 жніўня 1852
Плошча 179 км²
Вышыня цэнтра 31 м
Водныя аб’екты Парана
Часавы пояс UTC-3, летам UTC-2
Насельніцтва
Насельніцтва 909 397 чалавек (2001)
Шчыльнасць 5080,43 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0341
Паштовы індэкс S2000

rosario.gov.ar (ісп.)
Паказаць/схаваць карты
Расарыа (Аргенціна)
Расарыа
Расарыа

Раса́рыа (ісп.: Rosario) — горад у Аргенціне, у правінцыі Санта-Фэ. З насельніцтвам у 909 397[1] жыхароў (перапіс 2001 года) з’яўляецца трэцім па колькасці ў краіне, пасля Буэнас-Айрэса і Кордавы. Горад размешчаны на беразе ракі Парана, у 300 км на паўночны захад ад Буэнас-Айрэса. Разам з прыгарадамі і найбліжэйшымі гарадамі ўтварае агламерацыю з насельніцтвам 1 121 441 чалавек. Для паўночнага ўсходу Аргенціны горад з’яўляецца важным чыгуначным вузлом і марскім портам, марскія судны дасягаюць Расарыа па рацэ Парана.

Каланіяльнае паселішча на месцы, дзе цяпер размешчаны горад, вядома з XVII стагоддзя. Назва паселішча азначае разарый — традыцыйныя каталіцкія пацеркі, а таксама малітву, якую чытаюць па гэтых пацерках, і ў перакладзе з лацінскага азначае «вянок з руж».

З 1751 года вядома імя першага бургамістра — Сант’яга дэ Мантэнегра (ісп.: Santiago de Montenegro). У 1812 годзе генералам Мануэлем Бельграна (ісп.: Manuel Belgrano) у мястэчку быў упершыню падняты нацыянальны сцяг Аргенціны, пра гэту падзею сёння нагадвае помнік у цэнтры горада. Да сярэдзіны XVIII ст. развіццё горада праходзіла вельмі павольна, і толькі з 1880 года, калі законы аб эміграцыі ў Аргенціну з Еўропы былі спрошчаны, у Расарыа пачаўся бурны прырост насельніцтва і развіццё прамысловасці. Да 1887 годзе ў горадзе пражывала 50 914 чал., а ў 1926 г. — ужо 407 000, з іх 47 % нарадзіліся за мяжой (італьянцы, немцы, харваты, палякі і іншыя). 19 мая 1969 г. у горадзе ўспыхнула паўстанне супраць дыктатарскага рэжыму ў краіне.

Год Колькасць
2010 1 193 605
2022 1 037 710 [2]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Сайт міністэрства ўнутраных спраў Аргенціны Архівавана 27 верасня 2007.
  2. 2022 Argentina census
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж Relaciones con otras ciudades Праверана 17 мая 2022.
  4. https://www.rosario.gob.ar/web/sites/default/files/hermanamiento_alessandria.pdf Праверана 17 мая 2022.
  5. Città gemellate Праверана 17 мая 2022.
  6. Bilboko kronika txikiak : Bilbo hiriaren senideak — 2020. Праверана 17 мая 2022.
  7. Hermanamientos Праверана 23 мая 2022.
  8. Hermanamientos Праверана 17 мая 2022.
  9. Intendentas hicieron llamado para inclusión social Праверана 23 мая 2022.
  10. https://www.monterrey.gob.mx/pdf/portaln/PPOA/Programa_Operativo_Anual_2018_de_la_Secretaria_de_Desarrollo_Economico.pdf
  11. Acuerdo 28 de 2011 Праверана 23 мая 2022.
  12. 11150 /1994 - Decreto Municipal — 1994. Праверана 23 мая 2022.
  13. Αδελφοποιμένες Πόλεις — 2018. Праверана 23 мая 2022.
  14. Rosario, Argentina - St. Louis Sister Cities Program Праверана 23 мая 2022.
  15. 罗萨里奥市 — 2012. Праверана 23 мая 2022.