Парламенцкія выбары ў Іраку (2005)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Выбары ў Нацыянальную Асамблею (парламент) Ірака былі праведзены 30 студзеня 2005 года.

Перамогу атрымаў шыіцкі блок «Аб’яднаны іракскі альянс», падтрыманы шыіцкім духоўным лідарам Алі Сістані, атрымаўшы 140 месцаў з 275. Другое месца было ў блока аб’яднаных курдскіх партый на чале з Масудам Барзані і Джалалам Талабані з 75 месцамі. Трэцяй найбуйнейшай палітычнай сілай, якая стаяла на свецкіх пазіцыях, стаў «Іракскі спіс» Аяда Алаўі з 40 месцамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]