Перайсці да зместу

Пашпарт грамадзяніна Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пашпарт грамадзяніна Украіны узору 2016 года (ID-картка)
Пашпарт грамадзяніна Украіны (біяметрычны), асноўны бок
Пашпарт грамадзяніна Украіны (біяметрычны), зваротны бок
Пашпарт грамадзяніна Украіны узору 1993 года

Пашпарт грамадзяніна Украіны — дакумент, які пацвярджае асобу і грамадзянства Украіны яго ўладальніка. Выдаецца кожнаму грамадзяніну Украіны цэнтральным органам выканаўчай улады, які рэалізуе дзяржаўную палітыку ў сферы грамадзянства. Пашпарт сапраўдны для заключэння грамадзянска-прававых пагадненняў, ажыццяўлення банкаўскіх аперацый, афармлення даручэнняў іншым асобам для прадстаўніцтва перад трэцяй асобай толькі на тэрыторыі Украіны, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Украіны.

З 1 студзеня 2016 года ва Украіне асобам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту выдаюцца пашпарты, вырабленыя ў форме карткі, якая змяшчае бескантактавы электронны носьбіт (ID-картка). Яна будзе замяняцца кожныя 10 гадоў. У 2016-2020 гадах будуць сапраўдныя і папяровы, і пластыкавы ўнутраны пашпарты[1][2].

З абвяшчэннем Украінскай Народнай Рэспублікі, яе ўрад стаў выдаваць грамадзянам пашпарты УНР. Пашпарт меў выгляд кнігі на 16 старонак і выконваў функцыю ўнутранага і замежнага. Першыя сем старонак былі прызначаны для інфармацыі аб грамадзяніне, а астатнія - для віз. Надпісы былі выкананы на трох мовах - украінскай, французскай і нямецкай. Пашпарты друкавалі ў друкарні Globus ў Будапешце.

Зноскі