Паштовая станцыя (Кузьміно)
Славутасць | |
Паштовая станцыя | |
---|---|
55°38′50″ пн. ш. 29°59′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Кузьміно |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Паштовая станцыя — будынак у в. Кузьміно Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, каля шашы Гарадок — Невель. Паштовая станцыя з’яўляецца помнікам дарожнай архітэктуры.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў першай палавіне XIX стагоддзя з цэглы, паводле праекта, прынятага ў 1846 годзе для паштовых станцый на шашэйных дарогах.
Цяпер будынак выкарыстоўваецца як дом дарожнага майстра. Астатнія пабудовы — флігель для фурманаў (часткова перабудаваны), свіран з падвалам і карэтная паветка размешчаны ў глыбіні двара.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Стаіць за 90 м ад дарогі і звернута да яе галоўным фасадам. Галоўны будынак прамавугольны ў плане, з чатырохсхільным дахам, мае прыбудову. Падзелены на 2 часткі сенцамі: па левы бок размяшчаліся пакоі для прыезджых, па правы — кватэра дазорца, кухня і пакой для афармлення падарожных. У архітэктуры будынка эклектычна спалучаны элементы псеўдаготыкі і класіцызму: стральчатыя псеўдагатычныя вокны і партал, невялікі прамавугольны атык над уваходам, вуглавыя пілястры. Навісь над уваходам падтрымліваюць літыя дэкаратыўныя кранштэйны, аздобленыя раслінным арнаментам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Сардараў, А. С. Паштовая станцыя / А. С. Сардараў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 214—215.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Паштовая станцыя (Кузьміно) на сайце Глобус Беларусі (руск.)