Паўабаронца (футбол)
Паўабаро́нца (англ.: Midfielder) — ігрок футбольнай каманды, які дзейнічае паміж абаронай і нападзеннем. Асноўнай функцыяй паўабаронцаў з’яўляецца дапамога ігракам абароны і нападзення, у залежнасці ад сітуацыі.
Паўабаронцы — ігракі шмат у чым універсальныя, павінны ўмець дзейнічаць у нападзе і ў адборы мяча. Найболей карыснымі якасцямі для іх з’яўляюцца дрыблінг, уменне прыняць мяч, згуляць у падкаце, аддаць дакладны пас і дакладна стукнуць па варотах.
У сучасным футболе, які адрозніваецца насычанасцю сярэдняй лініі, роля паўабаронцаў узрастае ўсё больш.
Паўабаронцы бываюць цэнтральнымі, крайнімі, атакуючага і абарончага плана.
Цэнтральны паўабаронца
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтральныя паўабаронцы, у залежнасці ад сваіх навыкаў і фізічных кандыцый, выкарыстоўваюцца вельмі разнастайна. Дзякуючы таму, што яны размяшчаюцца ў цэнтры поля, то часта з’яўляюцца і цэнтрам каманды, які злучае абарончую лінію і напад. Калі на гэтай пазіцыі знаходзіцца выдатны ігрок, які добра чытае гульню і ўмее аддаць дакладную перадачу, то гульня ўсёй каманды ідзе праз яго. Такіх паўабаронцаў завуць таксама распасоўнікамі, або плэймэйкерамі.
Гэтую пазіцыю часта блытаюць з атакуючымі паўабаронцамі, паколькі яны часта з’яўляюцца ў штрафной суперніка і б’юць па варотах.
Важнасць гэтай пазіцыі пацвярджае і вялікая колькасць вядомых ігракоў, такіх як Кака, Фрэнк Лэмпард, Аляксандр Маставой, Хаві, Дэку, Фігу, Торстэн Фрынгс і шматлікія іншыя.
Апорны паўабаронца
[правіць | правіць зыходнік]Гулец гэтай пазіцыі падобны па функцыях з цэнтральным абаронцам, але больш увагі надае абароне і дзейнічае ў асноўным на сваёй палове поля, не даходзячы да цэнтральнага круга. У асноўным ужываецца ў схемах з трыма абаронцамі, або калі ў суперніка насычаная лінія нападу.
У апорнага паўабаронцы вельмі шмат назваў, у бразільскім партугальскім — волан, у іспанскім — рулявы, у партугальскім — замок, у англійскім — абарончы паўабаронца, у Расіі часта ўжываецца хвалярэз.
Адным з яркіх прадстаўнікоў гэтага амплуа з’яўляецца Клод Макелеле, здольны не толькі спыніць напад суперніка, але і аддаць вывераны пас у лінію нападу, пачаўшы контратаку.
Асноўная задача апорнага паўабаронцы — сустракаць напады суперніка ўжо ў сярэдзіне поля, зводзячы да мінімуму рызыку ўзяцця варот. Ён павінен стала прэсінгаваць футбалістаў у сваёй зоне, быць па-добрым агрэсіўным і фізічна моцным, каб уступаць у адзінаборствы.
Другарадная задача — пасля адбору або перахопу перавесці мяч на палову суперніка для нападу або контратакі.
Атакуючы паўабаронца
[правіць | правіць зыходнік]Паўабаронца атакуючага плана — гэта таксама разнавіднасць цэнтральнага паўабаронцы, які размяшчаецца непасрэдна за нападаючымі і часта выконвае ролю адцягненага форварда. Яго асноўная задача — аддаць апошні пас нападаючаму пад удар або самому прабіць па варотах. Для яго вельмі важная тэхніка валодання мячом і бачанне поля.
На чэмпіянаце свету 1970 года Пеле іграў у ролі атакуючага паўабаронцы і вельмі паспяхова. У сучасным футболе з найболей вядомых можна вылучыць Раналдынью, Зідана, Кака.
Крайні паўабаронца
[правіць | правіць зыходнік]Крайнія паўабаронцы дзейнічаюць у непасрэднай блізкасці ад бакавой лініі. У класічнай схеме «дубль-вэ» яны класіфікаваліся як нападаючыя, але з часам пазіцыя зрушылася ўглыб абароны. У сучасным футболе крайнія паўабаронцы выкарыстоўваюцца ў пабудовах 4-4-2 або 4-5-1. Акрамя падключэнняў да нападаў, ад гэтых паўабаронцаў патрабуецца абарона бакавой лініі ад праходаў крайніх і апорных абаронцаў.
Асноўнымі неабходнымі якасцямі для «крылаў», як іх яшчэ завуць, з’яўляюцца хуткасць і ўменне весці мяч, паколькі прыходзіцца дзейнічаць на абмежаванай прасторы поля.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пазіцыі ў футболе (англ.)