Дэку

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Дэку
Deco 21dec2006.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Андэрсан Луіс ды Соза
Мянушкі Чараўнік, Супердэку
Нарадзіўся 27 жніўня 1977(1977-08-27) (43 гады)
Сан-Бернарду, штат Сан-Паўлу, Бразілія
Грамадзянства Сцяг Партугаліі Партугалія
Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 174 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб скончыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1997 Сцяг Бразіліі Карынтыянс 2 (0)
1997—1998 Сцяг Партугаліі Алверка 32 (13)
1998 Сцяг Партугаліі Салгейруш 12 (2)
1999—2004 Сцяг Партугаліі Порту 154 (32)
2004—2008 Сцяг Іспаніі Барселона 113 (12)
2008—2010 Сцяг Англіі Чэлсі 43 (5)
2010—2013 Сцяг Бразіліі Флуміненсі 56 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003—2010 Сцяг Партугаліі Партугалія 75 (5)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Партугалія 2004
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2014.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2014
Commons-logo.svg Дэку на Вікісховішчы

Андэрсан Луіс ды Соза[1] (парт.: Anderson Luís de Souza; 27 жніўня 1977, Сан-Бернарду), больш вядомы як Дэку (парт.: Deco — прафесійны футбаліст, выступаў за зборную Партугаліі (атрымаў партугальскае грамадзянства ў 2002 годзе). Гуляў на пазіцыі атакавалага паўабаронцы і лічыўся адным з лепшых футбалістаў гэтага амплуа ў свеце, Дэку двойчы звалі лепшым паўабаронцам Лігі чэмпіёнаў (у 2004 і 2006 гадах).

Прыбыццё ў Еўропу[правіць | правіць зыходнік]

Дэку прыбыў у Партугалію ў 1997 г. ва ўзросце 19 гадоў з бразільскага «Карынтыянса», каб выступаць за лісабонскую «Бенфіку» разам з іншым бразільскім футбалістам Каджу. Нягледзячы на вырабленае Дэку на трэніроўцы добрае ўражанне кіраўніцтва «Бенфікі» вырашыла аддаць бразільца ў арэнду клубу другой партугальскай лігі «Алверка», дзе ён адыграў адзін сезон. Дэку паказаў сябе добра і быў блізкі да падаўжэння кантракту з «Бенфікай» ужо як гулец асноўнага складу, аднак лісабонскі клуб і агент гульца не дашлі да дамовы, паколькі трэнер Грэм Сунесс не бачыў у футбалісце даляглядаў. Пасля гэтага ў сезоне 1998/1999 Дэку быў прададзены ў «Салгейрушу» з горада Порту, за які згуляў да снежня 12 матчаў і забіў 2 гала. Яго гульня прыцягнула ўвагу кіраўніцтва клуба «Порту», і ў зімовае трансфернае акно быў аформлены пераход Дэку ў «Порту».

«Барселона»[правіць | правіць зыходнік]

17 чэрвеня 2004 Дэку на партугальскім радыё заявіў, што ён верагодней усяго пяройдзе ў «Чэлсі» (які толькі што ўзначаліў Маўрынью) адразу пасля Еўра 2004. Па яго словам паміж клубамі ўжо была дасягнута дамова, і толькі некаторыя фармальнасці адлучалі яго ад пераезду ў Англію.

Аднак ужо 26 чэрвеня 2004 партугальская газета парт.: O Jogo распаўсюдзіла навіну аб магчымым пераходзе футбаліста ў «Барселону», таксама не пераставала цікавіцца гульцом мюнхенская «Баварыя». У выніку «Барсе» атрымалася падаць партугальскаму боку суму ў 15 млн еўра, а таксама правы на ўзыходзячую зорку партугальскага футбола Рыкарду Куарэжму. 6 ліпеня 2004 Дэку стаў гульцом сіне-гранатавых.

Гульня за «Барсу»

Шмат хто лічыў, што ў «Барселоне» Дэку будзе знаходзіцца ў цені бразільскай зоркі Раналдынья, хоць ён і гуляе на пазіцыі больш у цэнтры поля, чым у нападзе (дзякуючы сваім здольнасцям у адборы мяча), аднак футбаліст працягваў дэманстраваць добрую гульню. У снежні 2004 ён быў другім у спісе «Залатога мяча», саступіўшы Андрэю Шаўчэнку і апярэдзіўшы на 6 галасоў Раналдзіньё.

У складзе «Барселоны» Дэку папоўніў сваю скарбонку медаляў двума чэмпіёнскімі тытуламі ў Іспаніі, а таксама другім кубкам Лігі чэмпіёнаў у сезоне 2005/06.

У сезоне 2006/07 Дэку ўсталяваў рэкорд Лігі чэмпіёнаў з 3-мя званнямі лепшага гульца матчу («Vodafone Man of the Match»). Таксама не гледзячы на пройгрыш «Барселоны» у фінале клубнага чэмпіянату свету «Інтэрнасьяналу» Дэку быў прызнаны найлепшым гульцом турніру.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]