Перайсці да зместу

Паўночна-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночна-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт сельскай гаспадаркі і прыкладных навук
(Паўночна-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт)
англ.: North Dakota State University of Agriculture and Applied Sciences
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: North Dakota State University of Agriculture and Applied Sciences
Міжнародная назва англ.: North Dakota State University
Заснаваны 1890
Студэнты 12 846[1] і 12 461[2]
Краіна
Размяшчэнне Фарга, Паўночная Дакота, ЗША
Сайт ndsu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночна-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: North Dakota State University), поўная афіцыйная назва Паўночна-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэт сельскай гаспадаркі і прыкладных навук (англ.: North Dakota State University of Agriculture and Applied Sciences) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Фарга ў штаце Паўночная Дакота, ЗША.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт першапачаткова быў заснаваны як сельскагаспадарчы каледж у 1890 годзе. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Вучэльня сёння з'яўляецца часткай універсітэцкай сістэмы штата. Універсітэт таксама кіруе цэнтрамі сельскагаспадарчых даследаванняў, размешчанымі па ўсім штаце на 74,82 км2 зямлі). У 2015 годзе эканамічны ўплыў універсітэта на штат і рэгіён ацэньваўся ў 1,3 мільярда долараў у год. Станам на 2022 год ён таксама быў шостым па велічыні працадаўцам у штаце.

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж прафесій у галіне здароўя і навук пра чалавека
  • Каледж бізнесу
  • Каледж сельскай гаспадаркі, сістэм харчавання і прыродазнаўчых навук