Перакрыжаваны агонь
Перакрыжаваны агонь (таксама вядомы як скавальны агонь) — ваеннае паняцце, якое тычыцца вядзення агню некалькімі стралкамі, звычайна з аўтаматычнай зброі як, напрыклад, штурмавыя вінтоўкі або пісталеты-кулямёты такім чынам, каб траекторыі іх агню перасякаліся. Гэтая тактыка атрымала вядомасць падчас Першай сусветнай вайны.
Падобнае размяшчэнне зброі, з’яўляецца прыкладам прымянення абароннага прынцыпу ўзаемнай падтрымкі. Перавага такога размяшчэння зброі ў кропках, якія наўзамен падтрымліваюць адзін аднаго ў тым, што гэта вельмі абцяжарвае атакуючаму боку пошук прыкрытага падыходу да кожнай асобнай абарончай пазіцыі.
Выкарыстанне брані, паветранай падтрымкі, непрамой агнявой падтрымкі і тактыкі ўтоенасці могуць быць выкарыстаны для нападу на абарончую пазіцыю, аднак, у спалучэнні з наземнымі мінамі , снайперамі, калючым дротам і паветраным прыкрыццём, крыжаваны агонь стаў вельмі эфектыўнай тактыкай пачатку XX стагоддзя.
Пазіцыйная вайна
[правіць | правіць зыходнік]Тактыка выкарыстання перасякальных траекторый агню атрымала распаўсюджванне падчас Першай сусветнай вайны яна была характэрнай рысай пазіцыйнай вайны. Кулямёты размяшчаліся групамі, на спецыяльных агнявых пазіцыях і такім чынам абаранялі фронт траншэй. Шмат жыццяў было страчана ў дарэмных спробах штурму папярок нічыйнай зямлі дзе былі размешчаныя гэтыя перакрыжаванні.
«Апынуцца пад крыжаваным агнём»
[правіць | правіць зыходнік]«Трапіць пад крыжаваны агонь» — гэта выраз, які часта ўжываецца ў дачыненні да непрадбачаных ахвяр (мінакі і да таго падобнае), якія загінулі або атрымалі раненні з-за траплення на поле бою або ў перастрэлку, напрыклад, у месцы, якое трывае паразу з абодвух бакоў. Фраза стала азначаць любое прычыненне ранення ці шкоды (фізічных ці іншых) прычыненых трэцяму боку ў выніку дзеянняў ваюючых бакоў (суправаджальная шкода ).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Meyers 1905 Eintrag: Kreuzfeuer