Перфарацыя маткі
Выгляд
Перфарацыя маткі | |
---|---|
МКХ-10 | S37. |
МКХ-9 | 867.4-867.5 |
MeSH | D014595 |
Перфарацыя маткі ці Перфарацыя сценкі маткі — разрыў сценкі маткі.
Перфарацыя маткі з'яўляецца патэнцыйным ускладненнем любой унутрыматачнай працэдуры. Гэта можа быць звязана з пашкоджаннем навакольных крывяносных сасудаў і ўнутраных органаў, такіх, як мачавая бурбалка і кішэчнік. Калі перфарацыю не дыягнаставаць своечасова, гэта можа прывесці да масіраванага крывацёку або сэпсісу, а пасля і да смерці.
Перфарацыя маткі з'яўляецца найбольш небяспечным ускладненнем штучнага аборту.
Фактары рызыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Неаднаразовыя, асабліва частыя, аборты ў анамнезе
- Рубец на матцы пасля кесарава сячэння або вылучвання міёматознага вузла
- Анатамічныя асаблівасці будовы палавых органаў
- Запаленчыя захворванні маткі і прыдаткаў
- Нізкая кваліфікацыя лекара
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Акушерство: под ред. академика РАМН Г. М. Савельевой., Москва «Медицина» 2000