Перайсці да зместу

План Анана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Аб'яднанай Кіпрскай Рэспублікі, утварэнне якой не адбылося.

План Кофі Анана быў ініцыятывай ААН па ўрэгуляванні кіпрскага канфлікту паміж двума раздзеленымі народамі Кіпра. Складаўся ў стварэнні новай дзяржавы Аб'яднанай Кіпрскай Рэспублікі. План быў названы ў гонар тагачаснага генеральнага сакратара ААН Кофі Анана, які ўнёс найбольш значны ўнёсак у яго складанне разам з Дзідзье Фіртэрам.

  • Стварыць на Кіпры адзіную дзяржаву Аб'яднаную Кіпрскую Рэспубліку, якая б складалася з дзвюх аўтаномных частак — грэчаскай і турэцкай, і аб'ядноўвала ўвесь востраў (за выключэннем брытанскіх ваенных баз).
  • Стварэнне прэзідыума з шасці чалавек, якія па чарзе займаюць пасаду прэм'ер-міністра. Змена на пасадзе прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта — кожныя 10 месяцаў. Суадносіны грэкаў і туркаў у прэзідыуме наступнае: 4 грэка і 2 турка.
  • Памяншэнне тэрыторыі турэцкай часткі вострава да 28,5 % (супраць 37 %, якія займае ТРСК), а таксама вяртанне 85 тысяч грэчаскіх уцекачоў у ранейшыя месцы пражывання.

24 красавіка 2004 на Кіпры быў праведзены рэферэндум аб аб'яднанні вострава. Каля 75 % грэкаў-кіпрыётаў і 35 % туркаў-кіпрыётаў выказаліся супраць плана Анана.

Грэкаў-кіпрыётаў не задаволіла ў плане Анана тое, што ў ім не было абавязацельстваў для турэцкага боку вывесці з Кіпра войскі, а таксама дазваляў пражыванне на востраве перасяленцам з Турцыі, што ставіла пад пытанне магчымасць вяртання грэчаскіх уцекачоў, бо ў многіх з іх дамоў даўно былі новыя гаспадары — перасяленцы з Турцыі (з.н. для вяртання ўцекачоў трэба было выселіць каля 100 тысяч туркаў).