Помнік Тэадорасу Калакатронісу (Афіны)
Славутасць | |
Помнік Тэадорасу Калакатронісу | |
---|---|
37°58′41″ пн. ш. 23°43′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Скульптар | Лазарас Сохас[d] |
Дата заснавання | 1890-я |
Матэрыял | бронза |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афінскі Помнік Тэадорасу Калакатронісу — конны помнік грэчаскаму палкаводцу, генералу перыяду нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821-29 гадоў Тэадорасу Калакатронісу ў сталіцы Грэцыі Афінах, адзін з найпрыгажэйшых гарадскіх манументаў.
Афінскі помнік Тэадорасу Калакатронісу размешчаны на невялікай пляцоўцы перад будынкам Нацыянальнага гістарычнага музея (так званы Стары грэчаскі парламент) на вуліцы Стадыу ў цэнтры горада.
Помнік герою створаны ў 1900 годзе грэчаскім скульптарам Лазарасам Сохасам у Парыжы. Пастаўлены ж помнік Тэадорасу Калакатронісу на яго цяперашнім месцы ў 1904 годзе.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Помнік Тэадорасу Калакатронісу ў Афінах уяўляе сабой бронзавую скульптуру Тэадораса Калакатроніса на кані, усталяваную на высокім прамавугольным, з адным закругленым бокам, мармуровым пастаменце, дапоўненым дэкорам і ступеньчатым стылабатам.
Пастамент помніка ўпрыгожаны, у прыватнасці, рэльефам сцэн бітвы пад Дэрвакіёнам і пасяджэннямі Пелапанескага сената падчас Грэчаскай рэвалюцыі.
Нацыянальны герой паказаны поўным упэўненасці і доблесці. Помнік усталяваны такім чынам, што галава і позірк Калакатроніса звернутыя да палаца Грэчаскага парламента, а правая рука паказвае ў процілеглы бок, дзе на працягу XIX стагоддзя размяшчаліся каралеўскія стайні. З-за гэтага ў Афінах узнік папулярны палітычны жарт: нібы рэвалюцыйны генерал паказвае парламентарыям, што ім, лаяльным і поўным вернасці манарху, па праве належыць засядаць не ў раскошы, а менавіта ў стайні.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Тэадорасу Калакатронісу (Афіны)