Перайсці да зместу

Помнікі ахвярам Халакоста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мемарыял памяці забітых яўрэяў Еўропы ў Берліне

Помнікі ахвярам Халакоста — мемарыяльныя збудаванні, устаноўленыя ў памяць ахвяр Халакоста — яўрэяў, цыган і іншых меншасцей, якія падвяргаліся пераследу і знішчэнню з боку нацыстаў іх саюзнікаў і калабарацыяністаў у гады Другой сусветнай вайны.

Існуюць тысячы помнікаў, прысвечаныя ахвярам нацысцкіх пераследаў і масавых забойстваў[1]. Новыя помнікі з'яўляюцца штогод. Навукоўцы абагульняюць звесткі пра помнікі ахвярам Халакоста з канца 1960-х гадоў[2].

Самыя першыя помнікі (напрыклад, у Майданаку ў 1953 годзе і ў памяць паўстання ў Варшаўскім гета ў 1948 годзе) сімвалізавалі супраціў генацыду. Другая хваля стварэння мемарыялаў была прысвечана ахвярам канцэнтрацыйных лагераў, напрыклад у Польшчы ў Асвенціме, у Бельгіі ў Брэендонку і ў Чэхаславакіі ў Тэразіне. У гэтым выпадку ініцыятары сутыкнуліся з праблемай захавання аўтэнтычных аб'ектаў, паколькі многія лагеры былі разбураны ці перабудаваны[3].

Новы этап, прыкладам якога з'яўляецца мемарыял у Дахау, створаны ў 1950-я гады, характарызуецца тым, што выжылыя працавалі ў цесным кантакце з дзяржаўнымі арганізацыямі і шляхам міжнародных конкурсаў шукалі найлепшыя формы ўвасаблення. Фактычна менавіта ў гэты перыяд былі закладзены асновы падыходу да адлюстравання Халакоста ў мемарыяльных збудаваннях[3].

Калона «Тры арлы» ў Майданаку — 1943

Першы мемарыял Халакоста быў створаны ў траўні 1943 года на тэрыторыі канцлагера Майданак[4]. Яўрэйская сімволіка амаль не выкарыстоўвалася ў мемарыялах у канцлагерах да 1960 года, калі маштабы генацыду сталі публічна абмяркоўвацца[5]. Першыя сімвалы былі ўзятыя з пазначэнняў, што прымяняліся ў канцлагерах: калючы дрот, каравульныя вышкі, знакі сегрэгацыі зняволеных. Пасля дадаліся сімвалы больш звязаныя канкрэтна з Халакост: напрыклад, вагоны і рэйкі, якія абазначаюць дэпартацыю, жоўтая зорка, менора і іншыя[6].

  1. Marcuse 2010, p. 53.
  2. Marcuse 2010, p. 54.
  3. а б Marcuse 2010, p. 55.
  4. Marcuse 2010, p. 56.
  5. Marcuse 2010, p. 56-57.
  6. Marcuse 2010, p. 57.
  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнікі ахвярам Халакоста
  • Harold Marcuse. AHR Forum: Representing the Holocaust. Holocaust Memorials: The Emergence of a Genre (англ.) // The American Historical Review. — The American Historical Association, 2010. — Vol. 115. — P. 53-89. — ISSN 1937-5239. — DOI:10.1086/ahr.115.1.53
  • Sybil Milton. In Fitting Memory: The Art and Politics of Holocaust Memorials / ed. Ira Nowinski. — Wayne State University Press, 1991. — 341 p. — ISBN 9780814320662.
  • James Edward Young. The Texture of Memory: Holocaust Memorials and Meaning. — Yale University Press, 1993. — 398 p. — ISBN 9780300059915.