Генацыд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прычыненне смерці
Забойства
Заказное забойства
Масавае забойства
Дзетазабойства
Бацьказабойства
Прычыненне смерці па неасцярожнасці
Генацыд · Суд Лінча
Забойства гонару
Рытуальнае забойства
Царазабойства
Забойца
Наёмны забойца
Серыйны забойца
Асасін
Некрымінальнае прычыненне смерці
Смяротная кара
Эўтаназія
Самагубства
Праект Права · Партал Права

Генацыд (ад слова генезіс «паходжанне») -- знішчэнне або пераследаванне людзей па прыкмеце агульнага паходжання (паводле прынцыпу калектыўнай адказнасці). Канцэпцыя генацыду не закладае абавязковай біялагічнай агульнасці пераследаванай супольнасці.

Міжнародны юрыдычны сэнс паняцця, паводле Міжнароднай канвенцыяй 1948 года, уключае забойствы членаў сацыяльнай групы; прычыненне сур’ёзных цялесных пашкоджанняў або разумовых разладаў членам такой групы; наўмыснае стварэнне для якой-небудзь групы жыццёвых умоў, якія разлічаны на яе поўнае або частковае фізічнае знішчэнне; захады, скіраваныя на немагчымасць нараджэння дзяцей у якой-небудзь групе; прымусовая перадача дзяцей з адной групы ў іншую.

Ідэалогія генацыду аснавана на перакананні, што рэпрэсіі могуць і павінны распаўсюджвацца не толькі на людзей, вінаватых у нечым асабіста, але і на тых, хто знаходзіцца з імі ў адной групе (сацыяльнай, культурнай, біялагічнай).

Паўнамаштабны генацыд мае мэтай татальнае фізічнае знішчэнне асобных супольнасцяў. Усеабдымны генацыд мае мэтай такое знішчэнне не часткі, а ўсіх супольнасцяў. Вузейшае паняцце этнацыд ужываецца ў дачыненні пераследавання этнічнай, нацыянальнай групы. Аўтагенацыд — знішчэнне грамадзянаў краіны яе ўласным урадам, яго складнікамі якога могуць быць палітацыд — знішчэнне або пераследаванне асобных палітычных груп, і дэмацыд — рэпрэсіі асобных сацыяльных груп.

Паняцце[правіць | правіць зыходнік]

Паняцце створана амерыканскім юрыстам Рафаэлем Лемкіным (1943) і спачатку азначала «дзеянні заваёўнікаў, які знішчаюць народы і этнічныя групы… найперш, яўрэяў, палякаў, славакаў і рускіх…». Пасля выхаду кнігі Р. Лемкіна «Асноўнае правіла ў акупаванай Еўропе» (1944) паняцце «генацыд» стала юрыдычным. Юрыдычны сэнс быў пашыраны і ўдакладнены ў міжнароднай канвенцыі «Аб папярэджанні злачынстваў генацыду і пакаранні за яго», падпісанай 9.12.1948 года ў Парыжы і ратыфікаванай усімі членамі ААН.

Паняцце ўвайшло ў палітычны абарот неўзабаве пасля 2-й сусветнай вайны ў сувязі з разгляданнем злачынстваў нацызму і ўжо тады шырока выкарыстоўвалася ў дакументах ААН. Аднак, сама практыка генацыду вядома здаўна.

Прыкладамі паўнамаштабнага генацыду з’яўляюцца дзеянні іспанцаў і партугальцаў супраць індзейцаў Лацінскай Амерыкі (1492—1750), генацыд паўноамерыканскіх індзейцаў.

Х. Шэрэр назваў 4 выпадкі паўнамаштабнага генацыду ў 20 ст. -- турэцкі генацыд армян (1,5 млн ахвяр за 1915—1923), дзеянні нацысцкай дзяржавы і яе саюзнікаў супраць насельніцтва акупаваных краін, генацыд у Кампучыі (1975—1979), генацыд у Руандзе (1994).

Звычайнымі сталі працяглыя дыскусіі вакол паняцця і адпаведнасці яго ўжывання пэўнай сітуацыі, якія працягваюцца ў пошуках палітычнай карысці або, наадварот, пазбягання палітычных наступстваў і адказнасці. Да прыкладаў, адмаўлення факту генацыду адносіцца, напрыклад, стаўленне савецкага кіраўніцтва да мільёнаў жыхароў тэрыторый, якія трапілі пад радыёактыўнае заражэнне пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Агульнапрызнаныя выпадкі генацыду[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]