Праспект Стачак
Выгляд
Праспект Стачак Кіраўскі раён | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
Паштовы індэкс | 198095, 198097, 198096, 198188, 198302, 198303, 198262 і 198207 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праспект Стачак — праспект у Санкт-Пецярбургу, цэнтральная магістраль Кіраўскага раёна. Сфарміраваны на аснове часткі Пецяргофскай дарогі. Пачынаецца ад плошчы Стачак і Нарвскай брамы. Пасля перасячэння з праспектам Маршала Жукава пераходзіць у Пецяргофскую шашу. Ранейшыя назвы цяперашняй магістралі: Пецяргофская дарога (1758 — 1830-я гады), Пецяргофская шаша (1830-я — мяжа 1910-х—1920-х гадоў), вуліца Стачак (мяжа 1910—1920-х — 3 жніўня 1940). Цяперашнюю назву праспект носіць з 3 жніўня 1940 года.
Розныя часткі праспекта Стачак адпавядаюць розным архітэктурным стылям:
- Пачатак — канструктывізм;
- Сярэдзіна — сталінскі ампір, сядзіба Кір’янава (класіцызм);
- Канец — індустрыяльнае домабудаванне масавых савецкіх серый (у тым ліку «дамы-караблі» — серыі 1-ЛГ-600).
Памятныя аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]- Школа імя 10-годдзя Кастрычніка (д.11/5)
- Кір’янава (сядзіба) (д.45)
- Танк-пераможца
- На ўсход ад праспекта знаходзяцца Красненькія могілкі