Пратаколы сіёнскіх мудрацоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Пратаколы сіёнскіх мудрацоў» — падроблены дакумент, створаны з антысеміцкімі мэтамі, у якім нібыта выкладзены планы яўрэяў па ўсталяванні сусветнага панавання і разбурэнні хрысціянскага свету[1]. Упершыню апублікаваны на рускай мове ў 1903 годзе як справаздача пра таемныя сходы сіяністаў у Базелі пад назвай «Пратаколы сходаў сіёнскіх мудрацоў». Тэкст «Пратаколаў» стаў падставай для антысемітаў пачатку XX стагоддзя ў абвінавачванні яўрэяў і адыграў важную ролю ў абгрунтаванні тэорыі «жыдамасонскай змовы»[2].

Падробленасць «пратаколаў» была адзначана ў друку і незалежных расследаваннях неўзабаве пасля публікацыі[3][4][5] і ў сучаснай навуцы лічыцца даказанай. Разам з тым, і ў цяперашні час ёсць шматлікія прыхільнікі думкі пра сапраўднасць тэксту «пратаколаў». За сваю гісторыю дакумент перавыдаваўся шматмільённымі тыражамі і быў перакладзены на многія мовы свету.

Зноскі

  1. Protocols of the Learned Elders of Zion // Britannica
  2. Лакер 1999, с. 68.
  3. Расследаванне П. А. Сталыпіна, 1905 г. — гл. Бурцев, Доказанный подлог(недаступная спасылка) Архівавана 20 мая 2007.
  4. Публікацыя артыкула The truth about «The Protocols» : a literary forgery ў Таймс, 1921 г.
  5. (англ.) United States Congress, Senate. Committee on the Judiciary. Protocols of the Elders of Zion: a fabricated «historic» document. A report prepared by the Subcommittee to Investigate the Administration of the Internal Security Act and Other Internal Security Laws (Washington, U.S. Govt. Printing Office, 1964)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лакер У. Чёрная сотня: происхождение русского фашизма. — М.: Текст, 1999. — 432 с. — ISBN 5-7516-0001-0.