Перайсці да зместу

Прыказ Вялікага Княства Літоўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прыказ Вялікага Княства Літоўскага (Літоўскі прыказ, Літоўскіх упраўных спраў прыказ) — цэнтральная ўрадавая ўстанова ў Расіі ў 16561667 гадах, створаная для кіравання землямі Вялікага Княства Літоўскага, акупаванымі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Кіраўнік — баярын С. Л. Стрэшнеў, які адначасова кіраваў і «Усцюжскай чвэрцю», таму персанал і тэхнічны апарат гэтых устаноў быў агульны, у астатнім яны былі поўнасцю самастойныя. Сваю дзейнасць прыказ ажыццяўляў праз мясцовыя органы ўлады — «воевод с товарищами». Праз прыказ праходзіла прызначэнне ваявод царом. На занятых тэрыторыях ён праводзіў перапіс гарадоў і шляхты з фіксацыяй колькасці зямлі кожнага шляхціца. Прыказ ажыцяўляў арганізацыю збору падаткаў і работы па будаўніцтве абарончых умацаванняў гарадоў. З'яўляўся вышэйшай судовай установай для занятых тэрыторый, якой падпарадкоўвалася ўсё насельніцтва, нават тое, што было выведзена ў Расію. Праз прыказ праходзілі ўсе чалабітныя і скаргі з заваяваных зямель ВКЛ і адказы на іх. Займаўся таксама гандлёвымі справамі, якія тычыліся занятых тэрыторый: арганізацыяй закупак тавараў, выдачай прывілеяў, правоў на ўвоз тавараў. Дзейнасць установы характырызуецца моцнай цэнтралізаванасцю (нават дробныя рашэнні на месцах праводзіліся праз прыказ) і асцярожнасцю ў вырашэнні беларуска-літоўскіх спраў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Богословский М. М. Приказы Великого княжества Литовского и княжества Смоленского в Московском государстве // Журнал Мин-ва нар. просвещения. 1906. № 8;
  • Бурдзейка А. Прыказ Вялікага Княства Літоўскага: (фонд установы і функцыі) // Зап. аддз. гуманіт. навук. Мн., 1929. Кн. 8.