Перайсці да зместу

Пятніца, 13-е (фільм, 1980)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пятніца, 13-еM:
англ.: Friday the 13th
Постар фільма
Жанр splatter film[d], slasher film[d], exploitation film[d] і фільм-містэрыя[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кампазітар
Кінакампанія Paramount Pictures
Працягласць 91 хв. і 93 хв.
Бюджэт 550 000 $[4]
Краіна
Мова англійская
Год 9 мая 1980[1], 10 лістапада 1980[2], 23 кастрычніка 1980[3] і 1980
Наступны фільм Friday the 13th Part 2[d]
IMDb ID 0080761
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Пя́тніца, 13-е» (англ.: Friday the 13th) — амерыканскі фільм жахаў 1980 года рэжысёра Шона Канінгэма.

Фільм выйшаў у пракат 9 мая 1980 года і меў вялікі касавы поспех, сабраўшы 59,8 мільёнаў долараў па ўсім свеце.[5] Касавы поспех прывёў да з’яўлення доўгай серыі сіквелаў, красовераў з серыяй фільмаў «Кашмар на вуліцы Вязаў» і перазапуску серыі ў 2009 годзе. Непасрэдны працяг «Пятніца, 13-е, Частка 2» быў выпушчаны праз год.

У 1957 годзе маленькі хлопчык па імені Джэйсан патануў у лагеры «Крыштальнае Возера». У наступным годзе двое выхавацеляў з таго ж лагера сталі ахвярамі невядомага забойцы. У далейшым пажары і брудная вада перашкодзяць узнаўленню работы лагера, але ў 1980 годзе наследнік уладальнікаў спрабуе зноў яго адкрыць з дапамогай новых нанятых выхавацеляў. Тым часам, таемны забойца шнарыць вакол, шукаючы сабе новую ахвяру.