Перайсці да зместу

Пікнапорус кінаварна-чырвоны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пікнапорус кінаварна-чырвоны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pycnoporus cinnabarinus (Jacq.) Fr., 1881


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5643
EOL  18483352
MB  120171

Пікнапорус кінаварна-чырвоны (Pycnoporus cinnabarinus) — від грыбоў сямейства Паліпоравыя, які раней уключаўся ў род Polyporus.

Пладовыя цела аднагадовыя, паўкруглыя, памерам 5-8 3-10 см. Паверхня капялюшыкаў слаба занальная, пакрытая пухам, кінаварна-аранжавая.[1] Ён расце на мёртвых, паваленых ліставых дрэвах, асабліва бярозы, рабіны. Найбольш часта сустракаецца ў светлых, сухіх змешаных лясах. З'яўляецца прычынай белай гнілі на дрэвах.

Шырока распаўсюджаны па ўсім свеце. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца ў Брэсцкай (Пружанскі р-н), Віцебскай (Талачынскі р-н) і Мінскай (Лагойскі і Стаўбцоўскі р-ны) абласцях.[1]

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ў Польшчы і Літве.[1]

Зноскі

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)