Піл (Востраў Мэн)
Appearance
Піл
| ||||||||||
Піл (англ.: Peel, мэнск.: Purt ny hInshey, у літаральным перакладзе мэнская назва значыць «Порт вострава») — горад на востраве Мэн. Насельніцтва — 3785 жыхароў (паводле перапісу 2001 года). Асноўныя галіны эканомікі — турызм, рыбалоўства і харчовая прамысловасць (перапрацоўка морапрадуктаў).
У Піле размешчаны адзіны на востраве кафедральны сабор. Тут размешчаны цэнтр епархіі Содара і Мэна.