Востраў Мэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Брытанскае кароннае ўладанне Востраў Мэн
англ.: Isle of Man
мэнск.: Ellan Vannin
Flag of the Isle of Mann.svg Герб вострава Мэн
Сцяг вострава Мэн Герб вострава Мэн
The Isle of Man.svg
Дэвіз: «Quocunque Jeceris Stabit»
«Як ні кінеш, будзе стаяць»
Гімн: «O Land of Our Birth»
Афіцыйныя мовы Англійская, мэнская
Сталіца Дуглас
Найбуйнейшыя гарады Дуглас, Рамсі, Піл, Каслтаўн
Форма кіравання Парламентарная манархія
Лорд
Лейтэнант-губернатар
Галоўны міністр
Лізавета II
Эдам Вуд
Элан Бэл
Плошча
• Усяго

572 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

83.834 чал.
148 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$4,1 млрд
$53.800
ІРЧП (2010) 0,849 (вельмі высокі) ()
Этнахаронім Мэнцы
Валюта Мэнскі фунт (M£),
брытанскі фунт (GBP, £)
Інтэрнэт-дамен .im
Код ISO IM
Тэлефонны код +44
Часавы пояс +0
Карта вострава

Востраў Мэн (англ.: The Isle of Man, мэнск.: Ellan Vannin) — брытанскае кароннае ўладанне. Размешчаны ў Ірландскім моры прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Англіі, Ірландыі, Шатландыі і Уэльса. Плошча — 572 кв. км. Востраў Мэн мае адзін з найстарэйшых парламентаў у свеце, Тынвальд — з 979.

Мэн не лічыцца часткай Вялікабрытаніі і не ва ўваходзіць у Еўрапейскі Саюз. Шырока вядомы, як афшорная зона.

Знак вострава Мэн — трыскеліён, тры беглыя ногі, якія выходзяць з адной кропкі. трыскеліён сімвалізуе стабільнасць, што адлюстравана ў дэвізе вострава. Таксама ён выяўлены на сцягу і гербе острава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя людзі з'явіліся на Мэне не пазней чым у мезаліце. У жалезным веку на востраве з'явіліся кельты — спачатку, імаверна, плямёны блізкія да брытаў. Каля 700 да н.э. адбыўся моцны прыток насельніцтва (заваяванне альбо проста міграцыя) з Ірландыі. З канца 8 ст. на востраве прысутнічалі таксама вікінгі. З 1079 востраў увайшоў у вікінгскае Каралеўства Мэна і Астравоў, у 13 ст. перайшоў пад уладу Шатландыі, а ў 14 ст. — пад англійскую ўладу. Пасля шэрагу зменаў у кіраванні, Мэн атрымаў досыць шырокую аўтаномію ў 1866.