Размовы:Нападаючы (футбол)
Выгляд
Прывітанне, панове. Слова «нападнік» не літаратурнае. Прынамсі, у тлумачальных слоўніках яго няма (гл. тут і тут, а таксама граматычны слоўнік назоўнікаў). А вось слова «нападаючы» ёсць, прычым з адпаведным значэннем. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 08:13, 26 мая 2014 (FET)
- У "Скарніку", які Вы тут прывялі, як раз няма слова "нападаючы", але ёсць "нападнік"--Artsiom91 (размовы) 09:00, 26 мая 2014 (FET)
- Вы мабыць глядзелі беларуска-рускі слоўнік. Але ён перакладае ўсё без разбору, нават розныя клясычныя словы (паспрабуйце, напрыклад, варыянты з мяккімі знакамі, слова "сымбаль"). Глядзець трэба ў тлумачальны, а вось там толькі "нападаючы". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 09:10, 26 мая 2014 (FET)
- Сапраўды так. Але беларуска-рускі не перакладае "нападаючы", таму не ўсё без разбору. Маё меркаванне - што ніякія гэта для канкрэтнага гэтага выпадку не аўтарытэтныя крыніцы, яны спісаны са слоўнікаў можа яшчэ савецкіх часоў, дзе слова "нападаючы" проста далучылі як кальку з рускай. Слова "нападаючы" мусіць перакладацца як "нападая", а не "нападающий". Але, паколькі Вікіпедыя карыстаецца аўтарытэтнымі крыніцамі (дарэчы, там няма слова "брамнік", але ёсць "варатар" - можа перанесці?), то я гатовы згадзіцца са словам "нападаючы".--Artsiom91 (размовы) 09:31, 26 мая 2014 (FET)
- Вы мабыць глядзелі беларуска-рускі слоўнік. Але ён перакладае ўсё без разбору, нават розныя клясычныя словы (паспрабуйце, напрыклад, варыянты з мяккімі знакамі, слова "сымбаль"). Глядзець трэба ў тлумачальны, а вось там толькі "нападаючы". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 09:10, 26 мая 2014 (FET)
- Слоўнік беларускай мовы 2012 г.: нападаючы - назоўнік, нападніка няма. А што наконт брамніка, дык калі футбольныя вароты, чаму б і не варатар? З артыкула БЭ: Удзельнічаюць дзве каманды па 11 чал. - варатар (галкіпер), абаронцы (бекі), паўабаронцы (хаўбекі) і нападаючыя (форварды). --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:25, 26 мая 2014 (FET)
- Дарэчы, гэтая тэма ўжо абмяркоўвалася тут.--Artsiom91 (размовы) 13:40, 26 мая 2014 (FET)
- Artsiom91, заўважыў, што ў слоўніку ёсць слова нападальнік. Лукашанец таксама прыводзіць нападнік – нападальнік – нападоўца як сінонімы, што прыйшлі на змену нападаючы --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:54, 16 мая 2016 (MSK)
- Дарэчы, гэтая тэма ўжо абмяркоўвалася тут.--Artsiom91 (размовы) 13:40, 26 мая 2014 (FET)