Размовы:Субцітры

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

СубТЫтры? --Максім Л. (размовы) 14:37, 4 ліпеня 2012 (UTC)

ТСЛБМ і СІС (т.2) даюць субцітры. --178.126.134.81 14:39, 4 ліпеня 2012 (UTC)
Вось што цікава. Руска-беларускі слоўнік пад рэдакцыяй Крапівы дае "субтытр", і ягоны ж беларуска-рускі слоўнік дае "субцітр". Гэта як наогул? о_О

У падручніку "Белорусский язык для стран СНГ", ухваленага Мінадукацыі Беларусі і Расеі, падаецца правіла (стар.28): У запазычаных словах у беларускай мове замест [дз'],[ц'] вымаўляецца [д],[т]: тэарэма, тэлескоп, дэлегат, дэсантнты. Мне такая ўніфікацыя больш даспадобы, бо (імхо) лепш гучыць, ды і вэрхалу паменш, якога і так у мове досыць. Ну а калі суб(цітры), тады чаму не цеарэма, целескоп, цехніка, целебачанне?

У слоўніках слова «субцітр» не адзінае такое. Ёсць яшчэ гільяціна, мушкецёр, парцье і цюль, як мінімум. Да таго ж, Вікіпедыя — не месца для прасоўвання ўласнага бачання таго, як будзе мілагучней. Mikalai Udodau (размовы) 10:19, 21 лютага 2016 (MSK)[адказаць]