Райтаўскі дзяржаўны ўніверсітэт
Выгляд
Райтаўскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Wright State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Wright State University |
Заснаваны | 1967 |
Студэнты | 10 936[1] і 9 558[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Фейрборн, Агая, ЗША |
Сайт | wright.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Райтаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Wright State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Фейрборн у штаце Агая, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова адкрыты ў 1964 годзе як філіял Маямскага ўніверсітэта і Агайскага дзяржаўнага ўніверсітэта, ён стаў незалежнай установай у 1967 годзе і быў названы ў гонар піянераў авіяцыі Орвіла і Уілбура Райтаў, якія былі жыхарамі суседняга Дэйтана.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж бізнесу
- Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук
- Каледж здароўя, адукацыі і сацыяльных паслуг
- Каледж вольных мастацтваў
- Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі
- Школа медыцыны
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Райтаўскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы