Рока-Партыда
Выгляд
Рока-Партыда | |
---|---|
ісп. Roca Partida | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,014 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
18°59′50″ пн. ш. 112°03′54″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Рэвілья-Хіхеда |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рока-Партыда (ісп.: Roca Partida) — невялікі востраў у Ціхім акіяне ў групе астравоў Рэвілья-Хіхеда. Адміністрацыйна належыць да мексіканскага штата Каліма. Плошча — 1,4 га. Ненаселены.
Рока-Партыда ўяўляе сабою дзве спадзістыя скалы (25 м і 34 м у вышыню) вулканічнага паходжання, паміж якімі працягнуўся вузкі перасмык (6 м). На востраве гняздуюць марскія птушкі. Акіянічныя воды каля Рока-Партыда населены шматлікімі акуламі і скатамі. З 2008 г. уваходзіць у склад біясфернага запаведніка.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Roca Partida Архівавана 23 снежня 2008.
- Scuba Diving in Roca Partida Архівавана 10 снежня 2012.