Рэвілья-Хіхеда
Рэвілья-Хіхеда | |
---|---|
ісп. Revillagigedo | |
![]() Сакора — адзін з астравоў архіпелага | |
Характарыстыкі | |
Найбуйнейшы востраў | востраў Сакора |
Агульная плошча | 169 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 130 м |
Насельніцтва | 60 чал. (2005) |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,36 чал./км² |
Размяшчэнне | |
19°34′57″ пн. ш. 111°03′57″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Рэві́лья-Хіхе́да (ісп.: Revillagigedo) — група астравоў у Ціхім акіяне, адміністрацыйна належаць да мексіканскага штата Каліма. Агульная плошча — 169 км². Насельніцтва (2005 г.) — 60 чал.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Архіпелаг Рэвілья-Хіхеда знаходзіцца ў Ціхім акіяне ў 580 км на захад ад узбярэжжа Мексікі і складаецца з 4 астравоў, а таксама мноства дробных скал.
Назва | Плошча, км² | Вышыня, м | Каардынаты |
Сакора | 132 | 1130 | 18°47′04″пн.ш. 110°58′30″з.д. |
Кларыён | 19,8 | 335 | 18°22′пн.ш. 114°44′з.д. |
Сан-Бенедыкта | 5,94 | 310 | 19°18′16″пн.ш. 110°48′52″з.д. |
Рока-Партыда | 0,014 | 34 | 18°59′50″пн.ш. 112°03′54″з.д. |
Астравы Сакора, Сан-Бенедыкта і Рока-Партыда размешчаны бліжэй да мацерыка і маюць назву Унутраных астравоў. Яны належаць да часавога пояса UTC-7 (у той час, як штат Каліма да UTC-6). Востраў Кларыён аддалены амаль на 380 км на захад і належыць да часавога пояса UTC-8.
Архіпелаг Рэвілья-Хіхеда мае вулканічнае паходжанне. Прычым, на некаторых астравах вулканы захоўваюць сваю актыўнасць і ў нашы дні.
Клімат марскі трапічны. Улетку колькасць ападкаў дасягае 313,8 мм у месяц. Зімы засушлівыя. Сярэдняя тэмпература жніўня +27,5° С. Сярэдняя тэмпература студзеня +22° C. Аднак надвор'е звычайна вельмі зменлівае, паколькі астравы адкрыты для ўраганаў з поўдня і халодных паветраных мас з поўначы.
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
На астравах пераважае флора, прыстасаваная да трапічнага засушлівага клімата, блізкая да расліннага света Паўднёвай Каліфорніі, аднак маюцца і эндэмічныя віды. Сушу насяляе 133 віды птушак. Значную цікавасць уяўляе багатая прырода падводнай часткі астравоў — разнастайныя каралы, малюскі, рыбы і г. д. Сезонна воды Рэвілья-Хіхеда наведваюць кітападобныя.
У 1996 г. архіпелаг быў абвешчаны ахоўваемай прыроднай зонай. У 2008 г. — біясферным запаведнікам. У тым жа годзе Рэвілья-Хіхеда ўнесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Астравы Рэвілья-Хіхеда былі адкрыты на працягу 1533—1779 гг. іспанскімі мараплаўцамі. Названы ў гонар аднаго з віцэ-каралёў Мексікі. У XIX ст. іх наведаў шэраг навуковых экспедыцый, у тым ліку з удзелам Аляксандра фон Гумбальта (1811 г.).
24 студзеня 1868 г. архіпелаг анексаваны Мексікай. Планавалася пабудаваць на адным з астравоў турэмнае паселішча, але план хутка быў забыты. У 1869 г. востраў Сакора быў каланізаваны групай аўстралійцаў і канадцаў, якія прывезлі з сабою кароў і авечак. Аднак вопыт каланізацыі не меў поспеху. Каровы і частка людзей загінулі. Астатнія былі эвакуіраваны. Затое авечкі захаваліся.
З 1996 г. астравы знаходзяцца пад аховай. На востраве Сакора дзейнічае невялікая мексіканская ваенная база. У 2008 г. архіпелаг унесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 5395 рус. • англ. • фр. |