Рускі Сцэвала
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/85/Russian_Scaevola_by_Demuth-Malinowski_%28Borodinskaya_panorama%29_01_by_shakko.jpg/250px-Russian_Scaevola_by_Demuth-Malinowski_%28Borodinskaya_panorama%29_01_by_shakko.jpg)
Ру́скі Сцэ́вала (руск.: Русский Сцевола) — сюжэт, які ўзнік у рускім мастацтве ў час вайны 1812 года і быў вельмі папулярны ў той перыяд. Ён быў адлюстраваны ў літаратуры, графіцы і скульптуры, акрамя таго у Расіі сюжэт стаў упрыгожваць гранёныя шклянкі, малочныя кубкі і нават фарфоравы чайны сервіз[1].
Гісторыя назвы[правіць | правіць зыходнік]
Назва дае адсылку да гісторыі старажытнарымскага юнака Гая Муцыя Сцэвалы , які згодна з легендай не пабаяўся сунуць руку ў вогнішча, каб паказаць, што яго не пужаюць магчымыя катаванні.
Гісторыя сюжэту[правіць | правіць зыходнік]
У канцы 1812 года ў часопісе «Сын Айчыны» з'явілася невялікая нататка, дзе распавядалася нашумелая ў той час гісторыя пра гераічны подзвіг рускага селяніна:
![]() |
У войску Напалеона (як у нас на конскіх заводах) таўруюць салдат, якія воляю ці няволяю ўступаюць у яго службу. Згодна гэтаму звычаю, французы паставілі таўро на руку аднаго селяніна, які трапіў да іх. Са здзіўленнем спытаў ён: для чаго яго закляймілі? Яму адказвалі: гэта знак уступлення ў службу Напалеона. — Селянін схапіў сабе з-за пояса сякеру і адсек ёю кляймёную руку. — Ці трэба расказваць, што гэты новы Сцэвала быў Рускім? Адна думка служыць прыладай Напалеону або належаць да ліку злачынных выканаўцаў волі тырана падштурхнула яго да гэтага геройскага ўчынку. Што б зрабіў гэты Рускі, калі б провід прадставіў яму выпадак быць Курцыям сваёй Айчыны? | ![]() |
Аляксандр Ільін-Таміч у артыкуле «Кто придумал русского Сцеволу?» падрабязна разбірае магчымы выдуманы характар гэтага выпадка[1].
У літаратуры[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a9/%D0%A0%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%A1%D1%86%D0%B5%D0%B2%D0%BE%D0%BB%D0%B0%2C_%D0%BB%D0%B8%D1%88%D0%B0%D1%8E%D1%89%D0%B8%D0%B9_%D1%81%D0%B5%D0%B1%D1%8F_%D1%80%D1%83%D0%BA%D0%B8%2C_%D1%87%D1%82%D0%BE%D0%B1%D1%8B_%D0%BD%D0%B5_%D1%81%D0%BB%D1%83%D0%B6%D0%B8%D1%82%D1%8C_%D0%9D%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%B5%D0%BE%D0%BD%D1%83%2C_%D0%B2%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%83_%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0.gif/250px-%D0%A0%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%A1%D1%86%D0%B5%D0%B2%D0%BE%D0%BB%D0%B0%2C_%D0%BB%D0%B8%D1%88%D0%B0%D1%8E%D1%89%D0%B8%D0%B9_%D1%81%D0%B5%D0%B1%D1%8F_%D1%80%D1%83%D0%BA%D0%B8%2C_%D1%87%D1%82%D0%BE%D0%B1%D1%8B_%D0%BD%D0%B5_%D1%81%D0%BB%D1%83%D0%B6%D0%B8%D1%82%D1%8C_%D0%9D%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%B5%D0%BE%D0%BD%D1%83%2C_%D0%B2%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%83_%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0.gif)
У тым жа нумары, дзе была надрукавана нататка пра подзвіг селяніна, размясціўся верш А. Х. Вастокава[2]:
Я — русский; верности и веры не нарушу.
Ты тело мне клейми,
Не запятнаешь душу!
А руку и с клеймом, изволь, — себе возьми!
Таксама вядома чатырохрадкоўе мастака І. П. Тупылева , якое было надрукавана пад адной з гравюр[1]:
Вотще Порсена Рим громами потрясает.
Кай Муций твёрдостью один его спасает.
Кто ж, кто поколебать возможет тот престол,
Который держит тьмы Сцевол?
Выяўленчае мастацтва[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/36/%D0%A0%D0%A3%D0%A1%D0%A1%D0%9A%D0%98%D0%99_%D0%A1%D0%A6%D0%95%D0%92%D0%9E%D0%9B%D0%90.png/250px-%D0%A0%D0%A3%D0%A1%D0%A1%D0%9A%D0%98%D0%99_%D0%A1%D0%A6%D0%95%D0%92%D0%9E%D0%9B%D0%90.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/90/%D0%A0%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%BE%D0%B9.gif/250px-%D0%A0%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%BE%D0%B9.gif)
Нататка ў часопісе стала повадам для карыкатур І. А. Іванова, І. І. Церабянёва і І. П. Тупылева . Мастакі мелі намер выкарыстаць прыклад Рускага Сцэвалы, каб надаць мужнасці і запалу рускім войскам у бітвах з напалеонаўскай арміяй. Але па сканчэнні вайны агітацыйны матыў творчасці графікаў не спатрэбіўся.
Ліст І. Церабянёва быў скапіяваны ў Германіі. Сюжэт «Рускі Сцэвала» знайшоў адлюстраванне ў англійскай гравюры, выкананай у 1816 Д. Кларкам і Дзюбургам[3] па малюнку Д. Аткінсана.
Значна пазней сюжэт быў паўтораны ў англійскім мастацтве.
Скульптура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/3/36/Demut_malinovski_1830.jpg)
В. І. Дэмут-Маліноўскі стварыў у 1813 годзе гіпсавую статую «Рускі Сцэвала». Скульптурнае рашэнне адыйшло ад рэалістычнага паказвання селяніна. Статуя створана ў манументальных, патэтычных формах, у традыцыях узнёслай класічнай прыгажосці. У магутнай пластыцы напаўаголенага цела селяніна, які нагадвае знешне антычнага Геракла, выказаны стан высокага напружання духоўных і фізічных сіл[4].
У 1813 Дэмут-Маліноўскаму за гэтую працу было прысвоена званне прафесара скульптуры[4].
У 1961 годзе з гіпсавага арыгінала была адліта бронзавая статуя[5], якая таксама, як і арыгінал, захоўваецца ў Дзяржаўным Рускім музеі.
Нумізматыка[правіць | правіць зыходнік]
У 1999 годзе Банкам Расіі была выпушчана манета ў гонар 100-годдзя Рускага музея з выявай скульптуры «Рускі Сцэвала» В. І. Дэмута-Маліноўскага, якая знаходзіцца ў гэтым музеі.
Мастацкае афармленне манеты выканалі мастак А. В. Бакланаў і скульптар А. А. Далгаполава. Чаканілася гэтая манета 900 пробы (вагай у тройскую ўнцыю чыстага срэбра) на Санкт-Пецярбургскім манетным двары накладам 15.000 штук.
Зноскі
- ↑ а б в Александр Ильин-Томич. «Кто придумал русского Сцеволу?». Журнал Родина № 6-7, 1992 год (руск.)
- ↑ А. Х. Востоков. «К россиянам»
- ↑ M. Dubourg, 1786—1838)
- ↑ а б Русский Сцевола. В. И. Демут-Малиновский. 1813(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Рускі Сцэвала, 1813. Адліў 1961 з гіпсавага арыгінала (ГРМ). Статуя. Бронза. 268х131х92. Дзяржаўны Рускі музей
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Рускі Сцэвала на Вікісховішчы |
---|