Пладовае цела — стромы дыяметрам 1-1,5 см і вышынёй каля 0,1 см. Па форме гэта выпуклыя чорныя плямы з няроўным краем і пакручаста-шурпатай або дробна-фіялетавай паверхняй, на зялёным лісці маюць светлую жаўтлява-зялёную аблямоўку, на жоўтым і апалым лісці — чыста чорныя, часам з белай акантоўкай. Апатэцыі(укр.) (бел., якія ўзнікаюць вясной на месцы росту грыба, шчылінападобна раскрываюцца для выпуску спор.
Расце з сярэдзіны ліпеня (канідыі(укр.) (бел.) да позняй восені (стромы) у парках і лясах, паразітуе на лісці розных відаў клёну. Грыб выклікае захворванне, вядомае як «чорная плямістасць клёну(чэшск.) (бел.», якое стымулюе ранняе ападзенне лісця. Захворванне даволі частае. Канідыяльная форма пачынае разрастацца ў выглядзе жаўтлявых плям (Melasmia acerina)[2] на верхнім баку зялёнага лісця ў сярэдзіне лета, да восені развіваецца сумчатая стадыя ў выглядзе чорных плям (стромы з сумкамі), сумкі зімуюць на апалым лісці, веснавое споранашэнне заражае маладое лісце[3].
↑Roland W.S. Weber and John Webster (2002). Teaching techniques for mycology: 18. Rhytisma acerinum, cause of tar-spot disease of sycamore leaves. Mycologist, 16, pp 120—123