Рэдынг (англ.: Redding) — горад на поўначы штата Каліфорнія, ЗША. Адміністрацыйны цэнтр акругі Шаста. Плошча горада - 158,4 км², з іх 154,5 км ² - суша і 3,9 км² (2,5%) - адкрытыя водныя прасторы. Рэдынг размешчаны на крайнім паўночным захадзе даліны Сакрамента; паўночныя прыгарады адносяцца да перадгор'яў Каскадных гор. Горад акружаны гарамі на поўначы, захадзе і ўсходзе; на поўдні да яго прымыкае ўрадлівая раўніна. Праз Рэдынг працякае рака Сакрамента.