Сабор Святога Мікалая (Фельдкірх)
Славутасць | |
Сабор Святога Мікалая | |
---|---|
47°14′17″ пн. ш. 9°35′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Аўстрыя |
Горад | |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Roman Catholic Diocese of Feldkirch[d] |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата пабудовы | 1218 год |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | kath-kirche-vorarlberg.at/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабор Святога Мікалая (ням.: Dom St. Nikolaus) — каталіцкі храм, размешчаны ў старой частцы горада Фельдкірх, Аўстрыя. Помнік гатычнай архітэктуры федэральнай зямлі Форарльберг. Касцёл Святога Мікалая з 12 жніўня 1968 года з'яўляецца кафедральным саборам дыяцэзіі Фельдкірха. Храм асвячоны ў гонар Святога Мікалая.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каслёл Святога Мікалая быў пабудаваны ў 1218 годзе на паўночным усходзе Фельдкірха па-за гарадскімі сценамі. Першапачаткова царква Святога Мікалая была прыхадской царквой.
У 1348, 1396 і 1460 гг. касцёл моцна пацярпеў ад пажараў. У 1478 годзе архітэктар Хансэ Штурнэ спраектаваў двускатны дах. У 1479 годзе была пабудавана званіца. Псеўдагатычны алтар у капліцы Дзевы Марыі быў збудаваны ў 1905 годзе.
У 1924 годзе ў касцёле ўсталяваны помнік загінулым воінам па праекце архітэктара Клеменса Холцмайстэра.
Крыніца
[правіць | правіць зыходнік]- DEHIO-Handbuch. Die Kunstdenkmäler Österreichs: Vorarlberg. Feldkirch. Dompfarrkirche hl. Nikolaus. Bundesdenkmalamt (Hrsg.), Verlag Anton Schroll & Co, Wien 1983, ISBN 3-7031-0585-2, Seiten 177 bis 179.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт прыходу святога Мікалая (ням.)