Сава Цімафеевіч Марозаў
Сава Цімафеевіч Марозаў | |
---|---|
Род дзейнасці | купец, прадпрымальнік, мецэнат, мануфактур-саветнік |
Дата нараджэння | 15 лютага 1862 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1905 (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Цімафей Савіч Марозаў[d] |
Маці | Марыя Фёдараўна Марозава[d] |
Жонка | Зінаіда Рыгораўна Марозава[d] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сава Цімафеевіч Марозаў (3 (15) лютага 1862, Зуева, Багародскі павет, Маскоўская губерня, Расійская імперыя — 13 (26) мая 1905, Каны, Францыя) — рускі прадпрымальнік і мецэнат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сава Марозаў паходзіў са стараверскай купецкай сям'і, быў спадкаемным ганаровым грамадзянінам Масквы.
Скончыў 4-ю маскоўскую гімназію ля Пакроўскіх варот (1881).
У 1881 годзе паступіў на натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага імператарскага ўніверсітэта, які скончыў у 1887 годзе з дыпломам хіміка. У гэтыя гады напісаў значную працу — даследаванне аб фарбавальніках, а пазней меў стасункі з Мендзялеевым.
у 1885—1887 гадах вывучаў хімію ў Кембрыджскім універсітэце (Вялікабрытанія), адначасова знаёміўся з арганізацыяй тэкстыльнага справы на англійскіх фабрыках (у Манчэстэры).
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Праз некалькі дзён у суправаджэнні жонкі і доктара Селіванаўскага Сава Марозаў выехаў у Берлін, а затым у Каны. Тут 13 (26) мая 1905 г. ён быў знойдзены ў гасцінічным нумары мёртвым, з прастрэленымі грудзьмі.
Паводле афіцыйнай версіі Марозаў пакончыў з сабой.
У дзень сваёй гібелі пасля другога сняданку Марозаў сказаў жонцы: «Спякотна, адпачну да абеду» — і пайшоў да сябе. Зінаіда Рыгораўна засталася размаўляць з доктарам, а затым, радасная паднялася да сябе і прысела да люстэрка, каб прывесці сябе ў парадак. І ў гэты момант пачула стрэл.