Савушкін прадукт
ААТ «Савушкін прадукт» | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1976 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рэспубліка Беларусь, Брэст |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
генеральны дырэктар Аляксандр Васільевіч Саўчыц |
Галіна | Харчовая прамысловасць |
Прадукцыя | малочныя прадукты, сокі |
Сайт | www.savushkin.by |
ААТ «Савушкін прадукт» — адзін з найбольш вядомых беларускіх вытворцаў натуральнай малочнай прадукцыі. З лета 2011 года кампанія вырабляе таксама і сокі.
Кампанія створана на базе акцыянаванага ў 1994 годзе дзяржпрадпрыемства «Брэсцкі малочны камбінат». З верасня 2016 года «Савушкін прадукт» уваходзіць у холдынг «Санта». ТАА СП «Санта Брэмар» належыць 92,64 % акцый «Савушкін прадукт», Брэсцкаму фонду дзяржмаёмасці — 1,15 %, іншым акцыянерам — 6,21 %.
На тэрыторыі Беларусі «Савушкін прадукт» кантралюе 5 кампаній: УП «Савушкіна» (100 %), ААТ «Савушкіна пушча» (61,06 %), СТАА «Раскорм» (51 %), ААТ «Савушкін-Орша» (99,99 %), ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» (на 2019 год — 80,17 %).
У склад групы «Савушкін прадукт» уваходзяць дзве кампаніі-рэзідэнты Расіі — ТАА «Савушкін прадукт — Масква» і ТАА «Савушкін прадукт»[1].
Гандлёвыя маркі
[правіць | правіць зыходнік]«Савушкін», «Брэст-Літоўск», «Сыры з Александрыі», «TEOS», «Бярозка», «Аптымаль», «Апеты», «SVEŽA», «Актывіл», «СуперКід», «Ласкавае лета», «ТОП»[2].
Раней кампаніі таксама належалі гандлёвыя маркі «Монцік», «Асалода», «Актыў Стыль», «На хлебушек», «На100ящий».