Сайменскі канал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сайменскі канал
Сайменскі канал у Лапеэнранце
Сайменскі канал у Лапеэнранце
Характарыстыка
Даўжыня 57,3 км
Вадацёк
Уваход возера Сайма
Вусце Фінскі заліў
Размяшчэнне
Краіна Фінляндыя, Расія
Рэгіён Лапеэнранта, Карэльскі перашыек

Сайменскі канал (фінск.: Saimaan kanava) — суднаходны канал паміж возерам Сайма ў Фінляндыі і Фінскім залівам непадалёк ад горада Выбарга. Агульная працягласць канала складае 57,3 кіламетра. Канал быў пабудаваны ў 1845-1856 гады ў Фінляндскім вялікім княстве. Упершыню пушчаны 7 верасня 1856. Капітальна рэканструяваны ў 1963-1968 гады. У 2006 годзе прайшлі святкаванні, прысвечаныя 150-годдзю пабудовы канала. Максімальная праектная прапускная здольнасць канала складае 11,5 тысячы судоў. Па канале могуць праходзіць як рачныя, азёрныя, так і марскія судны. З 42,9 км канала 23,3 км належаць Фінляндыі, а 19,6 км - Расіі. Аднак Фінляндыя арандуе ў Расіі яе частку. За арэнду Фінляндыя выплачвае 1,220 млн. еўра ў год, выдаткі на ўтрыманне ацэньваюцца ў 10 млн EUR. Гістарычнае развіццё і сучасны стан Сайменскага канала адлюстраваны ў экспазіцыі Музея Сайменскага канала (фін. Saimaan kanavan museo) у Лапеэнранце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).