Фінскі заліў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Фінскі заліў
фінск.: Suomenlahti,
эст.: Soome laht,
шведск.: Finska viken
руск.: Финский залив
Згон вады (Раён Камарова)
Згон вады (Раён Камарова)
Каардынаты: 59°53′00″ пн. ш. 26°06′00″ у. д. / 59.883333° пн. ш. 26.1° у. д. (G) (O) (Я)59°53′00″ пн. ш. 26°06′00″ у. д. / 59.883333° пн. ш. 26.1° у. д. (G) (O) (Я)
Вышэйстаячая акваторыя Балтыйскае мора
Краіны Flag of Russia.svg Расія, Flag of Finland.svg Фінляндыя, Flag of Estonia.svg Эстонія
Тып заліў
Плошча 29 500 км²
Найбольшая глыбіня 121[1] м
Сярэдняя глыбіня 38 м
Салёнасць ад 0,2 да 9,2[2]
Плошча вадазбору 420 000 км²
Фінскі заліў (Еўропа)
Фінскі заліў
Baltic Sea map2.png
Commons-logo.svgФінскі заліў на Вікісховішчы 

Фі́нскі залі́ў (фінск.: Suomenlahti, эст.: Soome laht, шведск.: Finska viken, руск.: Финский залив) — заліў ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, абмывае берагі Фінляндыі, Расіі і Эстоніі. Заходняй мяжой заліва лічыцца ўяўная лінія паміж паўвостравам Ханка і мысам Пыызаспеа (знаходзіцца каля вострава Осмуссаар)[3][1][4].

Плошча Фінскага заліва — 29,5 тыс. км², даўжыня — 420 км, шырыня — ад 70 км у горле да 130 км у самай шырокай частцы, сярэдняя глыбіня — 38 м (максімальная 121 м).

На берагах заліва размешчаны некалькі гарадоў:

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Назва вядомая з 1730-х гадоў, паходзіць, напэўна, ад народа, які насяляў паўночнае ўзбярэжжа заліва[5].

У 1737—1793 гадах адначасова называўся Кранштадскім залівам.

З 1-й чвэрці XIX ст. частка заліва на ўсход ад вострава Котлін іранічна-грэбліва назвалася «Маркізавай лужынай». Паводле распаўсюджанай версіі, гэта назва была дадзена маракамі Балтыйскага флоту і паходзіла ад тытула расійскага марскога міністра 1811—1828 гадоў маркіза І. І. Траверсэ, які абмежаваў плаванне флоту толькі гэтым раёнам[6].

Фізіка-геаграфічная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя фарміравання заліва[правіць | правіць зыходнік]

У палеазоі 300—400 мільёнаў гадоў таму ўся тэрыторыя сучаснага басейна Фінскага заліва была пакрыта морам. Асадкавыя адкладанні таго часу — пясчанікі, пяскі, гліны, вапнякі — пакрываюць магутнай тоўчшай (звыш 200 м) крышталічны фундамент, які складаецца з гранітаў, гнейсаў і дыябазаў. Сучасны рэльеф стварыўся ў выніку дзейнасці ледніковага покрыва (апошняе, Валдайскае абледзяненне, было 12 тысяч гадоў таму). Пасля адступлення ледавіка стварылася Літорынавае мора, узровень якога быў на 7—9 м вышэй за сучасны. Узроўні ледавіковых вадаёмаў паступова зніжаліся, а іх плошча памяншалася. У сувязі з гэтым, на былым дне вадаёмаў утварыліся тэрасы, якія ступенямі спускаліся да Фінскага заліва. 4 тысячы гадоў таму мора адступіла і мелі Фінскага заліва ператварыліся ў астравы[7]. Сучаснае больш моцнае ўздыманне Скандынаўскага шчыта прывяло да перакосу паверхні Фінскага заліва. Па гэтай прычыне паўночныя берагі заліва — узвышаныя і скалістыя, а паўднёвыя — падтопленыя[8].

Берагі, рэльеф дна і гідраграфія заліва[правіць | правіць зыходнік]

Плошча Фінскага заліва — 29,5 тыс. км². Даўжыня заліва ад паўвострава Ханка да Санкт-Пецярбурга — 420 км, шырыня — ад 70 км у горле да 130 км у самай шырокай частцы (на мерыдыяне вострава Магутны), а ў Неўскай губе яна памяншаецца да 12 км. Фінскі заліў мелкаводны. Профіль дна памяншаецца паводле скіроўвання ад горла да вяршыні. Асабліва рэзкая змена ўтвараецца каля Нарва-Йыэсуу, з-за чаго гэтае месца называюць Нарвскай сценкай. Сярэдняя глыбіня — 38 м, максімальная — 121 м, глыбіня Неўскай губы — 6 м і менш, а ў берагавой паласе — да 1 м. Па дне Неўскай губы для праходу судоў пракладзены марскі канал. У сувязі з вялікім прытокам прэснай вады з рэк, асабліва з Нявы (2/3 усяго сцёку), вада заліва мае вельмі невялікую салёнасць (ад 0,2 да 9,2 ‰ у паверхні[2] і ад 0,3 да 11,0 ‰ у дна[9]). Сярэдняя тэмпература вады зімой каля 0 °C, летам — 15—17 °C на паверхні і 2—3 °C ля дна. Заліў замярзае з канца лістапада да канца красавіка (у цёплыя зімы можа не замярзаць увесь год). Замярзанне пачынаецца ва ўсходняй частцы заліва і паступова распаўсюджваецца на захад. Характэрны моцныя ветравыя ўсхваляванні і нагоны вады пры заходніх вятрах, якія прыводзяць да паводак[8][10].

Сярэдняя тэмпература вады паводле гарызонтаў, °C
(для пункта з каардынатамі 60,15° п. ш. 26,96° у. д., дадзеныя за 1900—2004 гады)[11]
Гарызонт, м Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
0 0,8 -0,4 0,2 0,6 4,4 10,0 15,4 16,0 13,5 8,6 5,7 3,0
10 0,5 0,0 0,1 0,3 3,3 7,5 13,2 14,6 12,5 8,4 6,1 4,1
20 0,8 0,2 0,1 0,4 1,8 4,7 7,2 7,9 10,4 8,2 6,1 4,3
30 1,0 0,4 0,3 0,4 1,4 2,5 3,5 3,9 7,8 6,0 5,3 4,4
50 3,0 2,5 2,2 2,5 2,3 2,5 2,6 3,3 3,1 3,2 4,1 3,9
Тэмпература вады ў пасёлку Лісіны Нос (1977—2006 гады)
Паказчык Студзень Люты Сакавік Красавік Май Чэрвень Ліпень Жнівень Верасень Кастрычнік Лістапад Снежань Год
Абсалютны максімум, °C 0,4 0,3 1,7 19,5 27,0 29,3 30,8 29,3 26,1 14,4 7,2 4,9 30,8
Сярэдняя тэмпература, °C 0,0 0,0 0,1 2,1 11,8 17,5 20,1 18,2 12,3 6,0 1,4 0,2 7,5
Абсалютны мінімум, °C 0,0 0,0 0,0 0,0 0,2 7,3 10,5 1,9 2,9 0,0 0,0 −0,1 −0,1
Крыніца: ЕСИМО

Паўночныя берагі Фінскага заліва — узвышаныя і ізвілістыя, фіёрдна-шхерныя з рэдкімі буйнымі залівамі (Выбаргскі) і паўастравамі (Ханка, Поркала). Бераг заліва пераважна адхоністы з пясчанымі дзюнамі і берагавымі валамі. Ля самога берага дробныя пяскі, тут можна ўбачыць «белыя дзюны», якія параслі хвоямі[8].

Паўднёвыя берагі падтопленыя, уздоўж ўсяго берага праходзіць Балтыйска-Ладажскі глінт вышынёй да 40 м. Глінт працягнуўся ў шыротным скіроўванні, у 20—25 км на поўдзень ад Нявы і Фінскага заліва, ад ракі Сясі ў Ленінградскай вобласці, на захад да горада Палдыскі ў Эстоніі[12]. Паўднёвей за глінт распаўсюджваецца ардовіцкае плато. Заходняя, узвышаная яго частка, якая носіць назву Іжорскага ўзвышша (да 168 м), абмяжоўвае з поўдня басейн Фінскага заліва. Адметная яе рыса — амаль поўная адсутнасць рэк і азёраў. У межах Кургальскага паўвострава сфарміраваны асаблівы рэльеф, абумоўлены Кургалаўскім плато, якое сыходзіць да мора ўступамі, якія таксама служаць берагамі старажытнаму Літарынаваму мору. Паўднёвыя берагі з аднаго боку адносна выраўнаваныя, слаба ізвілістыя (як ва ўсходняй Эстоніі), з другога боку — больш ізрэзаныя (як у заходняй Эстоніі і ў Расіі, дзе ёсць глыбокія залівы — Нарвскі, Капорскі, Лужская губа, падзеленыя Кургальскім, Сойкінскім і Каравалдайскім паўастравамі)[8].

На ўсходзе Фінскі заліў заканчваецца Неўскай губой, на захадзе зліваецца з адкрытымі раёнамі Балтыйскага мора. Крайнюю заходнюю частку Фінскага заліва называюць горлам, а крайнюю ўсходнюю — вяршыняй[8].

Komarovo bereg.jpg
Ryssänsaari IM 2619 C.JPG
Finnish gulf near Tallinn.JPG
Finland gulf.jpg
Бераг заліва ў Камарове Астравы ў Хельсінкі Выгляд на заліў з талінскай царквы Олевістэ Рыбакі на Фінскім заліве

З 2004 года на берагах Фінскага заліва Курортнага раёна праводзіцца маніторынг дэструктыўных працэсаў на пляжы пасёлка Рэпіна. Устаноўлена пабольшанне колькасці штормаў за апошняе дзесяцігоддзе (з 2000 года). У 2012 годзе разбурэнне берага склала 25 см. Былі штормы, калі гублялі да 5 м берага. Паводле прагнозаў, праз 100 гадоў будзе згублена 200 метраў берагавой паласы. Для прадухілення гэтага прапануецца стварыць спецыяльныя ўтрымліваючыя штучныя пляжы. Паводле заказу Камітэта па прыродакарыстанні Расіі распрацавана Канцэпцыя берагааховы Фінскага заліва, якая была падтрымана членамі Экалагічнага савета пры Урадзе Санкт-Пецярбурга. Паводле падлікаў спецыялістаў, на дадзеныя мерапрыемствы неабходна 20 млрд расійскіх рублёў.[13]

Басейн і астравы[правіць | правіць зыходнік]

Фінскі заліў багаты на мелі, банкі, шхеры і астравы. Найбуйнейшыя астравы: Котлін з горадам Кранштат, Бярозавыя астравы (Вялікі Бярозавы, Паўночны Бярозавы і Заходні Бярозавы), Лісіны, Высоцкі з горадам Высоцк, Гогланд, Буйны, Вялікі і Малы Цютэрс, Сомерс, Найссаар, Кіміта, Какор, Оле, Нерва, Сескар, Ронда, архіпелаг Вялікі Фіскар і іншыя[14].

У Фінскім заліве ў абарончых мэтах пабудаваны штучныя астравы — форты. Першыя форты пачалі будаваць у перыяд Паўночнай вайны паміж Расіяй і Швецыяй (1700—1721 гг.) для аховы ад шведскіх войскаў з боку Балтыйскага мора. Некалькі фартоў былі ўзведзены ў ХIX стагоддзі. Усяго ў Фінскім заліве 19 фартоў: «Краншлот», «Цытадэль» («Імператар Пётр I»), «Рысбанк» («Імператар Павел I»), «Імператар Аляксандр I» («Чумны»), «Князь Меншыкаў», «Обручаў», «Тотлебен», «Рыф», «Шанец», «Дзен», «Чырвоная горка», «Іна»[15].

З усходу ў Фінскі заліў упадае рака Нява. З поўдня — Рака Кейла, Пірыта, Ягала, Валгейыкі, Кунда, Пылтсамаа, Нарва, Луга, Сіста, Кавашы, Варонка, Чорная, Лебядзіная, Стрэлка, Кікенка. З поўначы — Порванйокі, Сайменскі канал, які злучае заліў з возерам Сайма, Хаміна, Вантанйокі, Сястра[14].

Haven Kronstadt 20080403 3.JPG
San Petersburgo, panorámica del Rio Neva.JPG
Suursaari.jpg
Финский залив с пристани Крестовского острова перед грозой.jpg
Гавань Кранштата зімой Панарама Нявы з боку заліва Выгляд на востраў Гогланд з боку Коткі Фінскі заліў з прыстані Крастоўскага вострава перад навальніцай

Флора і фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя ландшафты ўзбярэжжа і астравоў Фінскага заліва адносяцца да падзоны паўднёвай тайгі (лясныя, лугавыя і балотныя групы). Лясная расліннасць прадстаўлена хвойнымі і яловымі лясамі, а таксама ліставымі лясамі (бяроза, вярба, рабіна, асіна, чорная і шэрая алешыны). Па ўсёй працягласці Фінскага заліва сустракаюцца ўчасткі водна-балотнай расліннасці, якія складаюцца пераважна з чарота азёрнага і трысняга, а таксама там расце вялікая колькасць водных раслін (белы гарлачык, жоўты гарлачык, шышняк каласавы і кальчаковы, асака вострая, валяр'ян прыморскі). Водная флора на мелкаводдзі заліва прадстаўлена такімі раслінамі, як наяда марская, рупія каратканожкавая і іншыя[16].

На паўднёвым беразе Фінскага заліва знаходзяцца некалькі асабліва ахоўных прыродных тэрыторый — арніталагічны заказнік Лебядзіны, Кургальскі, Гасціліцкі і Кацельскі заказнікі.

У апошнія гады на берагах Фінскага заліва часта знаходзяць дзіцянятаў шэрага цюленя і балтыйскай кольчатай нерпы. Гэтыя віды занесены ў Чырвоную кнігу Расіі як рэдкія і ўразлівыя.

У водах заліва водзяцца сёмга, бычок звычайны, бычок чатырохрогі, аўсянка, уюн, галавень, гальян, гусцяра, ялец, джгір, камбала, карась, корушка, колюшка дзевяцііголкавая, колюшка трохіголкавая, краснапёрка, кумжа, лінь, мянтуз, акунь, пячкур, плотка, ручаёвая мінога, сялява, салака, сарган, сінец, сом, судак, сырць, траска, вугор, укляя, чахонь, шпрот, шчыпоўка, шчупак, язь[17]. У заліве абітаюць два эндэмікі — балтыйскі селядзец (салака) і балтыйская траска[16].

Экалагічныя праблемы[правіць | правіць зыходнік]

Экалагічны стан ракі Нявы, Неўскай губы і Фінскага заліва з'яўляецца незадавальняючым. Анамальнае развіццё патагенных бактэрый, забруджванне іонамі ртуці і медзі, хлорарганічнымі пестыцыдамі, феноламі, нафтапрадуктамі, поліараматычнымі вуглевадародамі вельмі вялікае. У сувязі з будаўніцтвам будынкаў па абароне Санкт-Пецярбурга ад паводак, адбылося памяншэнне водаабмену Неўскай губы з усходняй часткай Фінскага заліва на 10—20 %, што дала дадатковы ўклад у пабольшанне канцэнтрацыі біягенаў у Неўскай губе. Найбуйнейшыя змены адбываюцца ў прыдамбавай зоне на адлегласці менш за 5 км ад яе. Свой уклад даюць няўдачны выбар месцаў выкідаў паўночных і паўднёва-заходніх ачышчальных будынкаў Санкт-Пецярбурга, высокая забруджанасць грунтаў у некаторых раёнах Неўскай губы. Насцярожанасць выклікае паступовае забалочванне мелкаводных частак заліва паміж Санкт-Пецярбургам і дамбай, паколькі паслабленыя дамбай асеннія штормы не могуць ужо ў дастатковай ступені вычышчаць дно Неўскай губы ад раслін, якія там пасяляюцца. Забалочванне і звязанае з гэтым гніенне рэшткаў раслін з цягам часу можа прывесці да дадатковай эўтрафікацыі вадаёма і выключэння з акваторыі вялізных участкаў Неўскай губы (на якіх, да таго ж, у грунтах будзе пахаваная значная колькасць шкодных спалучэнняў)[18].

Экалагічны стан Фінскага заліва з'яўляецца адной з галоўных тэм міжнародных сімпозіумаў па экалогіі Балтыкі ў сувязі з ключавой роллю Фінскага заліва ў экалагічным стане ўсходнай частцы басейна Балтыйскага мора. Вялікую насцярожанасць ў вучоных Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі і іншых дзяржаў у сувязі з гэтым выклікаюць праекты будаўніцтва нафтаналіўных партоў у Фінскім заліве[18].

З 1989 года па 2005 год аб'ём улову рыбы ў Фінскім заліве скараціўся ў 10 разоў. На зніжэнне вылаву ўплываюць прыродныя кліматычныя змены (у 2003 годзе ва ўсходняй частцы Фінскага заліва адбылася змена гідралагічнай сістэмы, пры якой узніклі зоны з дэфіцытам кісларода) і антрапагеннае ўздзеянне (вялікую шкоду біясістэме Фінскага заліва наносяць гідратэхнічныя і будаўнічыя работы). Праекты па будаўніцтве партоў ва Усць-Луге, Высоцке адмоўна ўплываюць на працэс нераста рыбы. А ўрон ад будаўніцтва Марскога пасажырскага порта на Васільеўскім востраве можа скласці больш за 500 тон рыбы ў год. У працэсе здабычы пясчана-гравійнай сумесі ў Неўскай губе для намыву тэрыторыі будзе знішчана нерасцілішча корушкі. Пры рэалізацыі праекта распрацоўкі жалеза-марганцавага месцанараджэння ў Фінскім заліве будзе знішчана нерасцілішча салакі[19].

У 2013 годзе эпідэміялагічны нагляд Пецярбурга з 24 пляжаў на тэрыторыі горада прызнаў прыдатнымі для купання толькі адзін[20].

Порт Усць-Луга ў Фінскім заліве будзе абслугоўваць імпарт у Расію радыеактыўных і ядзерных адходаў праз Балтыйскае мора. Палітычнае рашэнне аб гэтым было прынята Урадам Расіі ў 2003 годзе (Распараджэнне № 1491-р ад 14 кастрычніка 2003 года). Калі праект у Лужскай губе будзе рэалізаваны, то паток тысяч тон ядзерных адходаў (гексафтарыду ўрану), які зараз ідзе з Германіі і Францыі праз Кранштацкі порт Санкт-Пецярбурга, будзе перанакіраваны праз гэтую зачыненную прыгранічную зону. Далей гэты небяспечны груз будзе накіроўвацца праз Санкт-Пецярбург у Новаўральск, Ангарск і іншыя гарады на ўсходзе Расіі[21].

З 1979 года ў Пецярбурзе пачалася ачыстка сцёкавых вод. Найбуйнешымі каналізацыйнымі ачыстнымі збудаваннямі Пецярбурга з'яўляюцца: Цэнтральная станцыя аэрацыі, Паўночная станцыя аэрацыі, Паўднёва-Заходнія ачыстныя збудаванні. У 1997 годзе ачышчаліся каля 74 % сцёкавых вод, а ў 2005 — ужо 85 %. На канец 2008 года Пецярбург ачышчае 91,7 % сцёкавых вод, а да 2011 года, з завяршэннем будаўніцтва працягу паўночнай часткі галоўнага каналізацыйнага калектара будзе ачышчаць амаль усе 100 %[22].

На кастрычнік 2013 г. узровень забруджвання Фінскага заліва значна большы за гэткі ў Няве.

Найважнейшыя гістарычныя падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Да 1700 года[правіць | правіць зыходнік]

На берагах Фінскага заліва знойдзена мноства стаянак старажытных людзей, узрост якіх налічвае да дзевяці тысячагоддзяў. Чалавек пачаў асвойваць гэтыя месцы па пятах адыходзячага ледавіка і ўслед за тым, як землі сталі вызваляцца ад вод пасляледавіковых азёраў і мораў, якія разліваліся тут. Прыкладна 3000—3500 год таму у вусце ракі Сястры з'явіўся дагістарычны чалавек. Аб гэтым сведчаць археалагічныя знаходкі ў заснаваннях выдмаў каля заходняга берага возера Разліў, упершыню знойдзеныя ў 1905 годзе. Зараз у гэтым раёне знойдзены адзінаццаць стаянак старажытнага чалавека часу неаліту (новакаменнага стагоддзя). Інвентар стаянак прадстаўлены прыладамі, зробленымі з кварцу — наканечнікі стрэл, скрабалкі для апрацоўкі скур. Сустракаецца мноства чарапкоў ад старажытнага посуду, упрыгожаных ямачна-грабенчатым арнаментам, характэрным для неалітычных плямёнаў, якія жылі ў IIIII тысячагоддзе да нашай эры па ўсёй лясной палосцы Усходняй Еўропы. Побач з бітым посудам знаходзяць рэшткі ачагоў. Навукоўцы лічаць, што гэтыя стаянкі прыналежалі вандроўным абшчынам паляўнічых. Яны не ведалі земляробства і не мелі свойскіх жывёл[12].

Этнаграфічная карта пасяленняў
Votic people.svg
водзі, іжоры і
Inkerin lippu.svg
фінаў на захадзе Ленінградскай вобласці

Фіна-ўгорскія народы насялялі берагі Фінскага заліва. Эсты (чудзь старажытнарускіх летапісаў) займалі тэрыторыю сучаснай Эстоніі. На паўднёвым беразе Фінскага заліва пражывала водзь, а паўднёвей за Няву — іжора. К захаду ад Ладажскага возера пасяліліся карэлы. На поўначы Фінскага заліва рассяліліся емь і сумь[23].

У VIIIIX стагоддзях берагі Нявы і Фінскага заліва засялілі ўсходнія славяне (ільменскія славене і крывічы). Тут яны займаліся падсечна-агнявым земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем і рыбалкай.

У VIIIстагоддзях па Фінскім заліве і Няве праходзіў водны шлях «З варагаў у грэкі» са Скандынавіі праз Усходнюю Еўропу ў Візантыю.

З IX стагоддзя ўсходнія берагі Фінскага заліва прыналежалі Вялікаму Ноўгараду і ўваходзілі ў склад Водскай пяціны. У выніку дацкага крыжовага паходу 1219 года, паўночная Эстонія была захоплена Даніяй[24]. У ХІІ стагоддзі на месцы засялення эстаў узнік горад Рэвель, на месцы сучаснага Таліна (у рускіх летапісах Калывань)[25]. У 1346 годзе Паўночная Эстонія была прададзена Лівонскаму ордэну. У 1561 годзе шведская армія высадзілася ў Рэвеле і ўзяла пад кантроль паўночную частку сярэдневяковай Лівоніі[24].

У XIIХІІІ стагоддзях фінскія плямёны емь і сумь былі заваяваны шведамі. У 1142 годзе адбылася першая бітва паміж племенем емь пад кіраўніцтвам шведскага ярла і славянамі. У Фінскім заліве 60 шведскіх судоў напалі на 3 рускія купечаскія судны. У 1256 годзе пры чарговым нападзенні шведаў, войска Аляксандра Неўскага перайшло па лёдзе Фінскі заліў, здзейсніла знішчальны набег на шведскія ўладанні ў Фінляндыі. У 1293 годзе на месцы захопленага шведамі наўгародска-карэльскага паселішча быў заснаваны горад Выбарг[26].

У 1323 годзе паміж Швецыяй і Вялікім Ноўгарадам быў заключаны Арэхаўскі мір, паводле якога мяжа праходзіла па рацэ Сястры.

У XV стагоддзі Іжорская зямля ў складзе Наўгародскай дзяржавы была далучана да Вялікага княства Маскоўскага. У 1550 годзе шведскім каралём Густавам Васам быў заснаваны горад на месцы сучаснага Хельсінкі[25]. У выніку паражэння ў вайне са Швецыяй, паводле Сталбоўскага міру 1617 года землі, якія знаходзіліся па тэрыторыі Фінскага заліва і рацэ Няве ўвайшлі ў склад Шведскай Інгерманландыі[26]. У 1632 годзе шведы заснавалі ў вусце Нявы крэпасць Ніеншанц.

Пасля 1700 года[правіць | правіць зыходнік]

У выніку Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў усходняя частка Фінскага заліва ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. 16 (27) мая 1703 года ў вусце Нявы недалёка ад Ніеншанцу імператарам Пятром I быў закладзены горад Санкт-Пецярбург, які стаў у 1712 годзе сталіцай. Для абароны горада ад шведскага флоту на насыпным востраве каля Котліна к маю 1704 года з'явілася вежа Краншлот, а к 1705 году на Котліне ўжо былі пабудаваны 6 фартоў і батарэй, што паслужыла пачаткам горада Кранштат. Гэтыя фартыфікацыйныя збудаванні, якія сучаснікі празвалі «Расійскімі Дарданеламі», былі пакліканы кантраляваць фарватар Фінскага заліва[27].

У 1710 годзе на паўднёвым беразе Фінскага заліва былі заснаваныя гарады Пецяргоф і Араніенбаум. 27 ліпеня (7 жніўня) 1714 года каля мыса Гангут (паўвостраў Ханка) паміж рускім і шведскім флатамі адбылася бітва, якая стала першай у гісторыі Расіі марской перамогай рускага флоту[23]. У 1721 годзе паводле Ніштадскага міру Расія атрымала ўсе землі па Няве і ўзбярэжжы Фінскага заліва, а таксама Эстляндыю, Ліфляндыю, заходнюю частку Карэльскага перашыйка з Выбаргам, і вярнула Швецыі Фінляндыю[28]. 6 (17) ліпеня 1788 года ў раёне вострава Гогланд, у час руска-шведскай вайны 1788—1790 адбылася Гогландская бітва[23].

У выніку Руска-шведскай вайны 1808—1809 гадоў паводле Фрыдрыхсгамскага мірнага дагавора да Расіі адышлі Фінляндыя і Аландскія астравы. Створанае ў 1809 годзе Вялікае княства Фінляндскае атрымала шырокую аўтаномію ў складзе Расійскай імперыі. 6 снежня 1917 года сейм Фінляндыі абвясціў незалежнасць. У выніку Першай савецка-фінскай вайны 1918—1920 гадоў Фінляндыі адышла Заходняя Карэлія да ракі Сястры, якая апынулася ў складзе Савецкага Саюза па выніках Савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў[23].

Gangut.jpg
Desprez - Battle of Hogland.jpg
Russian victory vyborg.jpg
Гангуцкая бітва Гогландская бітва Марское сражэнне пры Выбарзе. І. Айвазоўскі. 1846

23 ліпеня 1919 года Эстонская рэспубліка абвясціла незалежнасць і праіснавала да 1940 года, увайшоўшы ў склад Савецкага Союза[24].

У жніўне 1941 года пры эвакуацыі асноўных сіл Балтыйскага флоту з Таліна ў Кранштат загінулі 15 караблёў і катараў (5 эскадраных мінаносцаў, 2 падводныя лодкі, 3 вартавыя караблі, 2 тральшчыкі, 1 кананерская лодка, 1 вартавы катар і 1 тарпедны катар), 43 транспарты і дапаможныя суды. Найбольшыя страты флот панёс на траверзе мыса Юмінда, некалькі дзясяткаў караблёў ляжаць зараз там пад вадой. На самом мысе ў памяць аб тых падзеях быў пастаўлены помнік — гранітны валун і мемарыяльная дошка ў атачэнні марскіх мін[29][30].

У 1978 годзе было прынята рашэнне з мэтай абароны Ленінграда ад паводак узвесці комплекс спецыяльных ахоўных будынкаў. Будаўніцтва гідратэхнічнага комплексу, які ўзводзіўся на мяжы Неўскай губы і Фінскага заліва для прадухілення нагонных паводак, пачалося восенню 1979 года[8] і скончылася 12 жніўня 2011 года.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Для паўднёвага берага Фінскага заліва характэрнае спалучэнне буйных антрапагенных аб'ектаў — агракомплексаў, атамнай электрастанцыі, сеткі партоў і ўнікальных прыродных і гістарычных куткоў.

Асноўнымі партамі Фінскага заліва з'яўляюцца: Вялікі порт Санкт-Пецярбург (усе віды грузаў), Выбарг (генеральныя грузы), Прыморск (нафта і нафтапрадукты), Высоцк (нафтапрадукты і вугаль), Усць-Луга (вугаль, генеральныя, навалачныя, лясные грузы і кантэйнеры)[31]; у Фінляндыі — Хельсінкі (кантэйнеры), Котка (кантэйнеры, лес, сельгаспрадукцыя, галоўны перавалачны порт грузаў для Расіі), Ханка (кантэйнеры, аўтамабілі), Турку (кантэйнеры, чыгуначны паром)[32]; у Эстоніі — Талін (зерне, рэфрыжэратары, нафта), Сіламяэ. Фінскі заліў з'яўляецца буйнай воднай магістраллю, якая ўваходзіць у склад Волга-Балтыйскага воднага шляху і Беламорска-Балтыйскага канала. Найважнейшыя грузы: з Кольскага паўвострава — хібінскі апатыт, апатытавы канцэнтрат, карэльскія граніт і дыябаз у розныя раёны краіны; лес і піламатэрыялы з Архангельскай і Валагодскай абласцей у Прыбалтыку, Санкт-Пецярбург і на экспарт; чорны метал з Чарапаўца, данецкі і кузнецкі вугаль, уральскі серны калчадан, салікамскія калійныя солі — для паўночнага захаду, Прыбалтыкі і на экспарт; зерне. У танкерах з Волгі ідуць нафтагрузы для паўночнага захаду, Прыбалтыкі і на экспарт[33].

У сучасны час у Фінскім заліве дзейнічаюць наступныя паромныя лініі:

  • «Silja Line». Маршруты: Хельсінкі (Фінляндыя) — Марыехамн (Аландскія астравы) — Стакгольм (Швецыя), Хельсінкі (Фінляндыя) — Талін (Эстонія).
  • «Viking Line». Маршруты: Хельсінкі (Фінляндыя) — Марыехамн (Аландскія астравы) — Стакгольм (Швецыя), Хельсінкі (Фінляндыя) — Талін (Эстонія).
  • «Tallink». Маршрут — Хельсінкі (Фінляндыя) — Талін (Эстонія), Талін (Эстонія) — Марыехамн (Аландскія астравы) — Стакгольм (Швецыя), Палдыскі (Эстонія) — Капельшэр (Швецыя).
  • «Finnlines». Адна з самых вялікіх еўрапейскіх паромных кампаній. Ажыццяўляе перавозкі між Бельгіяй, Германіяй, Нарвегіяй, Швецыяй, Фінляндыяй і Расіяй.
  • «Superfast Ferries» праз «Tallink». Маршрут — Талін (Эстонія) — Ханка (Фінляндыя) — Ростак (Германія).
  • «Eckeroline». Маршрут — Хельсінкі (Фінляндыя) — Талін (Эстонія).
  • «SuperSeaCat». Маршрут — Хельсінкі (Фінляндыя) — Талін (Эстонія).
  • «Георг Отс». Маршрут — Калінінград (Расія) — Санкт-Пецярбург (Расія).
  • Летам 2008 года кампаніяй «Stella Lines» была прадпрынята спроба адкрыць пасажырскі рух (паром «Julia») на маршруце Хельсінкі — Санкт-Пецярбург[34]. Чакалася, што ў красавіку 2010 года паромныя зносіны паміж Хельсінкі і Санкт-Пецярбургам будуць адноўлены[35].

У Фінскім заліве развіта рыбалоўства. Найважнейшымі месцамі лову ў заліве з'яўляюцца яго паўночнае ўзбярэжжа ў раёне Выбарга-Прыморска і паўднёвы бераг у раёне Усць-Лугі[10]. Прамысловае значэнне маюць салака, кілька, корушка, лешч, плоткі, акунь, вугор, міногі і іншыя[36]. У 2005 годзе рыбалоўчыя прадпрыемствы Пецярбурга і Ленінградскай вобласці вылавілі з Фінскага заліва каля 2000 тон рыбы[19].

У 1979—2011 гадах ва ўсходняй частцы Фінскага заліва вяліся работы па будаўніцтве Комплексу ахоўных збудаванняў Санкт-Пецярбурга ад паводак. Дамба нясе ахоўныя і транспартныя функцыі. Уся дамба з'яўляецца часткай КАД[37].

У верасні 2005 года было падпісана пагадненне аб будаўніцтве газаправода «Паўночны паток» па дне Балтыйскага мора ад Выбарга да нямецкага горада Грайфсвальду[38]. Пракладка трубаправода была пачата ў красавіку 2010 года. У верасні 2011 года пачата запаўненне тэхналагічным газам першай з дзвюх нітак. 8 лістапада 2011 года пачаліся пастаўкі газу. 18 красавіка 2012 года была завершана другая нітка. 8 кастрычніка 2012 года пачаліся пастаўкі газу па дзвюх нітках газаправода ў камерцыйнам рэжыме.

28 лютага 2014 года Фінляндыя і Эстонія заключылі дагавор аб пракладцы газаправода «Balticconnector[en]», які павінен прайсці па дне Фінскага заліва і злучыць Фінляндыю з газавымі сеткамі балтыйскіх краін. Акрамя таго, быў заключаны мемарандум аб намерах па будаўніцтве тэрміналаў звадкаванага газу на фінскім і эстонскім берагах заліва[39].

St Petersburg port scene.jpg
Tallinn port.jpg
Central Helsinki from plane.jpg
Stroy-b-3.JPG
Вялікі порт Санкт-Пецярбург Талінскі порт і яго навакольная мясцовасць Выгляд на цэнтр Хельсінкі з самалёта Комплекс ахоўных збудаванняў Санкт-Пецярбурга ад паводак

Археалогія заліва[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя гандлёвыя шляхі Ганзейскага саюза

Дно Фінскага заліва — адно з найбуйнейшых у свеце могілак загінуўшых караблёў, якія дзякуючы халодным і адносна прэсным водам выдатна захаваліся. Праз Фінскі заліў з VI стагоддзя праходзіць марскі гандлёвы шлях, па ім у Паўночную Еўропу паступалі 100 % срэбра (каля 3000 тон у VIIIХ стагоддзях). Пазней гэты шлях быў найважнейшым у гандлі Рускага царства з гарадамі Ганзы. У XVII стагоддзі ён амаль вызначаў эканоміку Шведскага каралеўства, а з пачатку XVIII стагоддзя — стаў галоўным каналам міжнароднага гандлю для Расійскай імперыі.

Кожны год тут гінулі дзясяткі судоў. Вядомыя выпадкі, калі ў шторм загіналі цэлыя флатыліі за некалькі гадзін. Восенню 1743 года за 7 гадзін загінулі 17 рускіх ваенных судоў, якія вярталіся з Фінляндыі, а летам 1747 года ўсяго за 4 гадзіны на рэйдзе Нарвы загінулі 26 гандлёвых судоў. Рэкорд быў пастаўлены ў 1721 годзе, калі пры эвакуацыі рускіх войскаў з Фінляндыі за 3 месяцы загінулі больш за 100 караблёў (прычым 64 — за адну ноч)[40].

На канец 1996 года ў расійскім сектары Фінскага заліва налічваліся больш за 5000 затопленых аб'ектаў. З іх каля 2500 — гэта караблі і суды, амаль 1500 — самалёты, а астатнія — усялякія дробныя аб'екты — якары, лодкі, сухапутныя транспартныя прыстасаванні, якія праваліліся пад лёд (танкі, трактары, аўтамашыны, гарматы і іншае) і падводныя кабелі. Паводле нацыянальнай прыналежнасці загінуўшыя караблі адносіліся да рускага флоту (25 %), нямецкага (19 %), англійскага (17 %), шведскага (15 %), галандскага (8 %) і фінскага (7 %). Астатнія 9 % уключаюць нарвежскія, дацкія, французскія, амерыканскія, італьянскія, эстонскія і латвійскія суды[41].

Дно Фінскага заліва, і асабліва яго ўсходняя частка, багатае на аб'екты, якія ўяўляюць патэнцыяльную небяспеку для мараплавання, рыбалоўства, прыбярэжнага будаўніцтва, пракладкі падводных трубаправодаў ці кабеляў, а таксама ствараюць пагрозу экалагічных бядотаў і катастроф. Актыўныя і шырокамаштабныя мінныя ўстаноўкі ажыццяўляліся ў Фінскім заліве яшчэ ў годы Першай сусветнай вайны, Грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі, Зімняй вайны. Аналіз наяўнай няпоўнай інфармацыі дазваляе ацаніць маштабы пастаноўкі ў 60 000 адзінак (толькі пастаноўкі Расійскага імператарскага флоту ў 1914—1917 гадах склалі 38 932 міны). Пры гэтым пасляваенным траленнем, паводле ацэнак спецыялістаў, знішчаны не больш за 25 % выстаўленых мін[42].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Финский залив // estonica.org.
  2. 2,0 2,1 ЕСИМО. Солёность воды. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
  3. /S-23/S23_1953.pdf International Hydrographic Organization. Limits of Oceans and Seas (Special publication № 23). 3rd edition, 1953. IMP Monégasque, Monte-Carlo. P. 5.
  4. БСЭ — 2-е изд.. — Москва, 1949-1958 Т. 45.
  5. Поспелов Е. М. Школьный топонимический словарь. — М.: Просвещение, 1988
  6. Топонимическая энциклопедия Санкт-Петербурга. СПб.: Информационно-издательское агентство ЛИК, 2002.
  7. Даринский А. В. География Ленинграда — Л.: Лениздат, 1982. — С. 12—18.
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 8,4 8,5 Санкт-Петербург: Энциклопедия. — М.: Российская политическая энциклопедия. 2006.
  9. ЕСИМО. Солёность воды. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
  10. 10,0 10,1 Дарынскі А. В. Ленинградская область — Л.: Лениздат, 1975.
  11. ЕСИМО. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011.
  12. 12,0 12,1 Хазанович К. К. Геологические памятники Ленинградской области — Лениздат, 1982.
  13. Вести Курортного района № 23(400) 16 октября 2014 года, с.6
  14. 14,0 14,1 Атлас СССР. — М.: ГУГК, 1984
  15. Фінскі заліў — форты
  16. 16,0 16,1 Фінскі заліў Балтыйскага мора — Прырода
  17. Рыбалоўныя старонкі Санкт-Пецярбурга
  18. 18,0 18,1 Базы дадзеных па экалогі Фінскага заліва і іх структура
  19. 19,0 19,1 Будаўніцтва партоў у Фінскім заліве знішчае рыбу
  20. У Санкт-Пецярбурге і прыгарадах ёсць толькі адзін бяспечны пляж. «Фонтанка». Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2013. Праверана 10 чэрвеня 2013.
  21. [1]
  22. РИА «Новости»
  23. 23,0 23,1 23,2 23,3 Большая российская энциклопедия. Том «Россия». — М.: Большая Российская энциклопедия, 2004
  24. 24,0 24,1 24,2 Страны и народы: Советский Союз. Республики Прибалтики. Белоруссия. Украина. Молдавия. — М.: Мысль, 1984.
  25. 25,0 25,1 Географический энциклопедический словарь: Географические названия — М.: Советская энциклопедия, 1983.
  26. 26,0 26,1 Ленинградская область: исторический очерк./ Сост. В. А. Ежов. — Л.: Лениздат, 1986
  27. І. І. Лісаевіч. Даменіка Трэзіні — Л.: Лениздат, 1986. — С. 20—26.
  28. Лур'е Ф. М. Российская и мировая история в таблицах: синхронические таблицы. — СПб.: Каравелла, 1995.
  29. Талінскі пераход 1941 года. Вайна на мора
  30. http://militera.lib.ru/h/platonov_av/03.html Платонаў А. В. Трагедыі Фінскага заліва. — М.: Эксмо; СПб: Terra Fantastica, 2005
  31. Парты Фінскага заліва
  32. Парты. Перамены ў фінскіх партах
  33. Расійскі рачны флот і турызм INFOFLOT.RU
  34. «З Пецярбурга ў Хельсінкі на пароме», 7 июля 2008
  35. У красавіку 2010 года адчыняюцца паромныя зносіны паміж Расіяй і Фінляндыяй  Праверана 17 лютага 2010
  36. Даринский А. В. География Ленинграда — Л.: Лениздат, 1982. — С. 30—34.
  37. Дамба. Комплекс аховы Санкт-Пецярбурга ад паводак
  38. Nord Stream
  39. Эстония и Финляндия заключили договор о прокладке газопровода Balticconnector. Интерфакс (2014-03-03). Праверана 4 сакавіка 2014.
  40. Падводныя адкрыцці на ўсходзе Фінскага заліва
  41. Каталог і атлас аб'ектаў на дне Балтыйскага мора і знаходкі зрэшткаў старажытных караблёў на дне Фінскага заліва
  42. Апасныя аб'екты

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]