Саласпілскі канцлагер
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a4/Bundesarchiv_Bild_101III-Duerr-054-14A%2C_Lettland%2C_KZ_Salaspils%2C_Aufseher_vor_H%C3%A4ftlingen.jpg/220px-Bundesarchiv_Bild_101III-Duerr-054-14A%2C_Lettland%2C_KZ_Salaspils%2C_Aufseher_vor_H%C3%A4ftlingen.jpg)
Саласпілскі канцлагер — канцэнтрацыйны лагер, створаны падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі акупаванай нацысцкай Германіяй Латвіі. Існаваў ў 18 кіламетрах ад Рыгі побач з горадам Саласпілс з кастрычніка 1941 года да канца лета 1944 года.
Найбольш сумную вядомасць гэты лагер атрымаў з-за ўтрымання ў ім малалетніх вязняў, якіх затым сталі выкарыстоўваць для адбору крыві для параненых нямецкіх салдат, з прычыны чаго дзеці хутка гінулі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Восенню 1941 года лагер будавалі яўрэі прывезеныя ў Латвію з Германіі. Першыя вязні (жыхары Латвіі, падазраваныя ў супраціве акупантам) з'явіліся ў лагеры ў траўні 1942 года. У канцы 1942 года да іх дадалі асоб, якія ўхіляліся ад усеагульнай працоўнай павіннасці.
У сакавіку 1943 года ў лагер пачалі змяшчаць сялян з Латгаліі, якія ўхіляліся ад паставак сельгаспрадукцыі і выплаты падаткаў, а таксама жанчын і дзяцей, вывезеных з селаў Беларусі, Пскоўскай і Ленінградскай абласцей падчас карных антыпартызанскіх аперацый.
У лютым—красавіку 1943 года падчас карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» толькі з Асвейскага раёна Віцебскай вобласці былі вывезены 14175 жыхароў — дарослыя на працу ў Германію, дзеці — у Саласпілскі канцлагер.
Лічыцца, што праз Саласпілскі лагер смерці прайшло каля 100 тысяч зняволеных. Дакладная колькасць загінулых у Саласпілскім канцлагеры невядома дагэтуль.
У жніўні 1944 года зняволеныя лагера, якія засталіся ў жывых, былі вывезены ў канцлагер Штутгаф. Перад прыходам савецкіх войскаў амаль усе лагерныя баракі былі спалены.
Баракі, якія засталіся, былі выкарыстаныя для стварэння лагера для нямецкіх ваеннапалонных, дзе тыя ўтрымліваліся да кастрычніка 1946 года.
У 1967 годзе на месцы канцлагера быў створаны Саласпілскі мемарыяльны комплекс.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Valdis O. Lumans. Latvia in World War II. — New York: Fordham University Press, 2006. — Т. 11. — 547 p. — (World War II: The Global, Human, and Ethical Dimension). — ISBN 9780823226276.